Надвор’е апошнім часам то падкіне снегу з прыемным марозчыкам, а то ўзвысіць тэмпературу вышэй за нуль. Не самы прыемны навагодні падарунак – хадзіць па небяспечнай галалёдзіцы, пакрытай вадою. Але калі звычайны пешаход рызыкуе атрымаць траўму, то для аматараў зімовай рыбалкі ўсё можа скончыцца куды горш: неабачлівае знаходжанне на лёдзе можа каштаваць нават жыцця… Гэта тычыцца не толькі рыбакоў, якія маюць пэўны вопыт. Не адказваюць ў задавальненні пакоўзацца дзеці. Знаходзяцца і аўтакіроўцы, што з задавальненнем шліфуюць ў намеці ледзяную паверхню. Не так даўно ў наваколлі Мазыра аўтааматар праваліўся пад лёд у заносе, дзякуй Богу, глыбіня была невялікая.

Лепш па роўнаму ідзі Лепш па роўнаму ідзі Лепш па роўнаму ідзі Лепш па роўнаму ідзі Лепш па роўнаму ідзі

Лёд – рэч хітрая. Яго тоўшча павінна быць не меней за 7 сантыметраў. Менавіта тады ледзяное покрыва лічыцца небяспечным для пешага чалавека. Як адзначыў начальнік Петрыкаўскай выратавальнай станцыі Андрэй Галіцкі, глыбіня вадаёмаў вагаецца ў розных месцах дна, таму і тоўшча лёду мае розную магутнасць, да таго сваю справу робіць і прыбярэжная расліннасць – гэта трэба памятаць.
Вось і ў гэты раз супрацоўнікі ТВВад выйшлі на вадаёмы Петрыкава, каб нагадаць пра правілы знаходжання на лёдзе. Першым пунктам прыпынку было ўрочышча Старычы. Рыбакоў было небагата і ўсе – заўзятары. Яны ўжо не першы раз бачылі выратавальнікаў, віталіся, распавядалі пра клёў. Раздаўшы памяткі, ТВВадаўцы адправіліся на саджалку ў мікрараёне Паўночны, што прылягае да новабудоўлі. Здаецца, месца непрыгляднае, але час ад часу і там трапляюцца дзеці. На гэты раз іх не было.
Далей – ля вадаёму на вуліцы Муляраўскай – таксама нікога не было. Але шыльда з папярэджаннем пра небяспечнасць выхаду на тонкі лёд адсутнічае. Каму з жыхароў яна перашкаджала?
Апошнім пунктам нашага прыпынку была вядомая затока Бычок па вуліцы Нагіна. І тут не было ні дзятвы, ні рыбакоў, крочыў толькі сціпла недалёка ад берагу па лёдзе мужчына паважанага ўзросту. Спыталі і атрымалі мудры адказ: “А чаго па вуліцы ісці? Там лёд няроўны, глядзі і ногі паламаю. Лепш па роўнаму Бычку пайду, стары я ўжо…” Век жыві, як кажуць, век вучыся. Мае стары сваю рацыю, а мы спадзяемся, апошні зварот пачуюць і камунальныя службы.
Застаецца толькі пажадаць вам не забывацца пра небяспеку і захоўваць сваё здароўе. Беражыце сябе і памятайце – у жыцці няма нічога даражэйшага за тое самае падараванае бацькамі права жыць.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о