За апошні месяц падрыхтоўкі да футбольнага сезона петрыкаўскі “Шахцёр” згуляў чатыры гасцявыя матчы. “Крумкачы” ўсё ж такі ўзялі рэванш і перамаглі “калійшчыкаў” з лікам 3:2. З мінімальнай розніцай “Шахцёр” пацярпеў і ад прадстаўнікоў вышэйшай лігі, футбольнага клуба “Слуцк” – 1:0. Навабранец першага дывізіёна – рэчыцкі “Спадарожнік” згуляў з “Шахцёрам” у нічыю, а вось дубль мінскага “Дынама” не вытрымаў і прайграў жоўта-чорным з лікам 1:2.

“Лакаматыў” не “пацягнуў” “таварняк” з саставам “Шахцёра”“Лакаматыў” не “пацягнуў” “таварняк” з саставам “Шахцёра”Пасля доўгай серыі гасцявых матчаў, вялікі футбол вярнуўся ў Петрыкаў. 13 сакавіка на стадыёне спартыўнага комплексу “Прыпяць”, адбылася першая дамашняя таварыская сустрэча з гомельскім “Лакаматывам”.
Нагадаем, што амаль год таму, 14 сакавіка, матчам гэтых каманд вялікі футбол вярнуўся ў наш горад пасля рэканструкцыі спартыўнай арэны. Тады “Шахцёр” перамог гасцей з Гомеля з мінімальным лікам 2:1.

Цікава было, як змяніліся каманды за гэты час. Але не толькі флэшбэкі прыцягвалі ўвагу пры-хільнікаў “Шахцёра”. “Лакаматыў” падыходзіў да гэтага матча ўжо не ў статусе моцнага спарынг-партнёра з больш высокай лігі. У гэты раз гомельскія футбалісты з’яўляліся будучымі сапернікамі “Шахцёра” па другім дывізіёне. Трэба адзначыць, што “Лакаматыў” – моцая дружына, што завяршыла мінулы сезон на 5-ым з 14-ці радкоў выніковага пратакола.
Надвор’е на гэты раз стварыла не самыя лепшыя ўмовы для футбола. Густы снег, што ішоў усю пятніцу і ранак суботы, вымусіў выйсці на ўборку поля ўсіх: спецыялістаў спартыўнага комплексу, футбалістаў і трэнераў “Шахцёра”, заўзятараў каманды. Такая колькасць людзей справілася з работай за гадзіну-паўтары. У гэтым я бачу сапраўднае яднанне паміж прыхільнікамі і камандай. І няхай у той дзень на трыбунах было небагата людзей, галоўнае – што яны прыйшлі шчыра падтрымаць сваю каманду, і калі патрэбна – справай.
Да пачатку матчу распагодзілася. Пасля свістка каля 15 хвілін гульні мяч знаходзіўся пераважна на палове гаспадароў. Але дамінаванне ў валоданні мячом з боку “Лакаматыва” не асабліва турбавала варатара “Шахцёра” Аляксея Станкевіча – сэйваў было не багата, ды і ўдары ў створ варот здаваліся не надта складанымі.
Далей на полі ўсталяваўся парытэт, а потым ініцыятыва перайшла на бок “Шахцёра”. Не тое, што перавага гаспадароў была відавочнай, хутчэй жоўта-чорныя проста дэманстравалі больш якасную гульню. У выніку, чарговы штурм варот на 23-й хвіліне скончыўся голам з правага фланга ад Уладзіслава Сырыська – 1:0.
Перавага “Шахцёра” вылілася яшчэ ў некалькі перспектыўных момантаў, але рэалізаваць іх гаспадарам не ўдалося. На прыканцы першага тайма, у час чарговай атакі, Віталь Ганіч скарыстаўся мітуснёй у штрафной пляцоўцы і адправіў мяч нізам у дальні левы кут варот – 2:0, за дзве хвіліны да канца асноўнага часу першага тайма.
Другая палова гульні канчаткова замацавала перавагу “Шахцёра”. Чыгуначнікі адказвалі ўсё радзей, не турбуючы складанымі ўдарамі Аўтандзіла Лабадзэ – яшчэ аднаго варатара “Шахцёра”, з якім не так даўно “калійшчыкі” падпісалі кантракт. Але, на жаль, маючы мноства момантаў, жоўта-чорныя не здолелі павялічыць адрыў у другім тайме. Сустрэча скончылася з лікам 2:0.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о