У працаўнікоў вёскі па заканчэнні цыкла сельскагаспадарчых работ прынята праводзіць свята “Дажынкі”. Так і ў літаратараў Гомельшчыны па ініцыятыве старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Гаўрыловіча са снежня 2006 года з’явілася свята пад назвай “Славянскія літаратурныя дажынкі”. Па традыцыі ў дні свята літаратары падводзяць вынікі сваёй творчай дзейнасці, узнагароджваюцца пераможцы і прызёры абласных літаратурных конкурсаў.
З цягам часу гэта свята набыло статус міжнароднага форуму, бо ў ім сталі ўдзельнічаць і літаратары з суседніх абласцей Расіі і Украіны.Сёлета юбілейныя “дажынкі” праводзіліся вельмі арганізавана, прыгожа і з размахам на працягу трох дзён. Спачатку літаратараў віталі ў Гомелі, на наступны дзень – у Жыткавічах і Тураве. Заключны дзень быў праведзены таксама ў абласным цэнтры. А звязана гэта з тым, што сёлета спаўняецца 15 гадоў абласному аддзяленню Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У першы дзень Петрыкаўшчыну на форуме ў Гомелі прадстаўлялі Святлана Тарасевіч, дыпламант ІІ ступені міжнароднага конкурсу “Праваслаўе – мая надзея” і ІІІ ступені ў конкурсе “Слова”, а таксама Наталля Каліцька, прызёр ІІ ступені конкурсу “Слова”.
На наступны дзень, 11 верасня, у Жыткавічы накіравалася дэлегацыя Петрыкаўшчыны, якую складалі ў тым ліку педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі нашага раёна. Спачатку нам была прапанавана экскурсія ў сярэднюю школу № 1, дзе гомельскія літаратары арганізавалі майстар-класы. А навучэнцы-экскурсаводы школы пазнаёмілі са школьным музеем памяці пісьменніка Міколы Гамолкі. Была таксама фотасесія каля помніка Мішы Марозу, усталяванага у двары школы.
Далей госці “Славянскіх літаратурных дажынак” і фестываля “На зямлі Кірылы Тураўскага” перамясціліся ў кінатэатр “Усход”, дзе прайшоў паказ дакументальнай кінастужкі “Шагнуў першым”, створанай беларускімі кінематаграфі-стамі многа гадоў таму, пазней згубленай і толькі нядаўна зной-дзенай у кінаархівах Масквы. У фільме расказваецца пра подзвіг Мішы Мароза, які коштам уласнага жыцця выратаваў таварышаў, калі вынес снарад з поля, дзе працавала іх вучнёўская брыгада. За гэты подзвіг Міша Мароз быў узнагароджаны баявым ордэнам Чырвонай Зоркі. Кінафільм пра юнака нельга было глядзець без слёз.
У гарадскім Цэнтры культуры, куды перамясціліся дзеянні фестывалю, мы былі ў захапленні ад экспазіцыі, створанай майстрамі народнай творчасці з Жыткавічаў.
Завяршальным акордам свята стала падвядзенне вынікаў літаратурных конкурсаў і канцэрт мастацкай самадзейнасці. Зала Цэнтра культуры была запоўнена поўнасцю. Цырымонія ўзнагаро-джання была яркай і працяглай. Больш двух дзясяткаў дыпломаў уручыў Уладзімір Гаўрыловіч дыпламантам конкурсаў. Сярод пераможцаў дастаткова часта гучалі імёны нашых землякоў-петрыкаўчан. Трэба адзначыць актыўнасць у літаратурных конкурсах членаў нашага літаратурнага аб’яднання “Явар”.
Мы не гаворым: “Бывайце, “Славянскія літаратурныя дажынкі!”. Мы гаворым: “Да сустрэчы ў 2021 годзе!”
Любоў АРЛОВА.

Прадстаўніцтва
Петрыкаўшчыны ў
конкурсах, вынікі якіх падводзіліся на
“Славянскіх літаратурных дажынках-2020”

“Табе пяю, малая Радзіма”
1 месца – Ксенія Белька, навучэнка Колкаўскай школы; Наталля Маліноўская, настаўніца Навасёлкаўскай школы.
2 месца – Наталля Каліцька, настаўніца Капаткевіцкай школы; Наталля Мазай, настаўніца Чалюшчавіцкай школы; Аляксандр Рагавец і Анастасія Ходзька, навучэнцы Камаровіцкай школы; Анастасія Кудравец, навучэнка Пціцкага сада-школы.
3 месца – Любоў Арлова, кіраўнік літаб’яднання “Явар”; Антаніна Рыбалка, член літаб’яднання “Явар”; Святлана Тарасевіч, настаўніца Макарыцкага сада-школы, Варвара Маёрчык, навучэнка Капаткевіцкай школы; Юльяна Паўлючэнка, навучэнка Залескага сада-школы; Мілана Маркавец, навучэнка сярэдняй школы №2 г. Петрыкава; Уладзіслаў Крупа, навучэнец Макарыцкага сада-школы; Дар’я Навічэнка, навучэнка Грабаўскага сада-школы.
Аб’яўлена Падзяка арганізацыйнага камітэта Ілоне Серадзе з Залескага сада-школы і Вячаславу Нікіцюку з Мышанскай школы.
“Літаратурныя дажынкі” сабралі важкі ўраджай

Конкурс “Незабыўны подзвіг. Міша Мароз”.
1 месца – Анастасія Ходзька, навучэнка Камаровіцкай школы.
2 месца – Антаніна Рыбалка, літаб’яднанне “Явар”, і Юлія Грышкавец, навучэнка Чалюшчавіцкай школы.
3 месца – Ангеліна Верас, навучэнка Конкавіцкага сада-школы, і Іван Герасіменка, навучэнец Пціцкага сада-школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о