Бібліятэкары: “Мы імкнемся зразумець, чаго хоча сучасны чытач і якім чынам яго лепш прыцягнуць у свет кніг”

Сапраўды, сёння бібліятэкам даводзіцца канкурыраваць са шматлікімі інфармацыйнымі пляцоўкамі. Гэта агульнасусветная тэндэнцыя. Кожны дзень у свеце выходзяць тысячы дадаткаў на тэлефон, якія прыцягваюць да сябе карыстальнікаў. Як паказвае практыка, калі бібліятэкі праяўляюць мабільнасць, дынамічнасць, яны паспяхова адаптуюцца да новых умоў і прыцягваюць да сябе новых наведвальнікаў.
Днямі мы сустрэліся з загадчыцай Петрыкаўскай раённай бібліятэкі. Алена Сцяфняк распавяла пра новую паслугу, якую біліятэка пачала выконваць з прыходам каранавіруса, а таксама неабходнасць спецыялістаў шукаць новыя падыходы да прыцягнення моладзі да чытання літаратуры

Літаратура цяпер праз TikTok?– Дастаўка кніг на дом пачала працаваць у Петрыкаве з прыходам каранавіруса, – канстатавала Алена Міхайлаўна. – Але папярэджу, што і раней мы час ад часу дастаўлялі літаратуру нашым пастаянным чытачам, проста зараз пачалі рабіць гэта больш актыўна. У сельскіх бібліятэках даўно працуе такая паслуга, як дастаўка кніг на дом. Вы, спадзяюся, уяўляеце, што больш за ўсё ў вёсках чытаюць менавіта людзі сталага ўзросту, ім складана на кароткія адлегласці хадзіць, што ўжо казаць пра вялікія.

Раней гарадская бібліятэка размяшчалася ў будынку прадпрыемства “Петрыкаўкінамір”, мы не пакінулі гэтых чытачоў. Два разы на тыдзень дзяўчаты прыходзяць туды і абслугоўваюць людзей.
Як адбываецца даўстаўка кніг зараз? Тут няма нічога складанага. Пакінуць заяўку можна па тэлефоне. Далей бібліятэкар фарміруе заказ. Мы не адмаўляем нікому, паслуга бясплатная.

На працягу года паслугамі бібліятэкі карыстаецца каля 6 тысяч чалавек, у іх ліку 2 тысячы дзяцей. Зразумела, апошнюю лічбу нам хочацца павялічыць. Менавіта таму ад імя бібліятэкі мы цяпер вядзем групы практычна ва ўсіх сацыяльных сетках, у тым ліку і ў TikTok (самая папулярная пляцоўка моладзі ў інтэрнэце, своеасаблівы відэахостынг, дзе карысталь-нікі выгружаюць відэа працягласцю не больш за 15 хлівін, – заўв. аўтара).

Літаратура цяпер праз TikTok?Мы сталі больш рэкламавацца, у групах анансаваць мера-прыемствы, ствараць віртуальныя выставы, весці фота- і відэа-рэпартажы.
Так, у інтэрнэце паспяхова былі рэалізаваны сеткавыя віктарыны “Я горад свой ведаю, я ў ім жыву”. Мы не чакалі такога ажыятажу з боку нашых падпісчыкаў. Разлічвалі правесці яе ў адзін этап, але так атрымалася, што цікавасць карыстальнікаў пад-штурхнула нас стварыць яшчэ больш этапаў па гэтай тэме. Матэрыялы для такой віктарыны мы бралі з архіваў газет, старых кніг, з альбомаў, якія вялі нашы калегі-бібліятэкары.

У 2020 годзе было рэалізавана некалькі відэапраектаў, якія таксама вы маглі назіраць у сацыяльных сетках – інтэрв’ю з вязнем Вялікай Айчыннай вайны.
У гэтым праекце прынялі ўдзел усе бібліятэкары раёна, іх намаганнямі былі створаны відэагутаркі з вязнямі. Таксама быў рэалізаваны паэтычны марафон “75 гадоў Перамогі”, дзе бібліятэкары самі чыталі вершы пра вайну. Прыцягнулі мы і навучэнцаў сярэдняй школы № 2 – яны адгукнуліся і таксама чыталі вершы.
Прайшоў у нас інфармацыйна-забаўляльны праект “У гасцях у казкі”, дзе мы стваралі ілюстраваныя казкі і агучвалі іх.

Літаратура цяпер праз TikTok?Каб не збіраць вялікую колькасць наведвальнікаў у памяшканні, мы арганізавалі на канікулах літаратурна-творчыя пляцоўкі “Лета з кнігай” каля фантана, у гарадскім парку. Былі створаны бібліятэчныя мерапрыемствы “Летні дворык”, “Літаратурная лаўка” ў парку, па суботах – “Бібліятэчны лужок”. Так мы змаглі прадэманстраваць свае новыя перыядычныя, дзіцячыя і дарослыя выданні. Таксама забяспечылі правядзенне вольнага часу “Настольныя і рухомыя гульні”.

1 верасня 2013 года гарадская бібліятэка атрымала статус юрыдычнай асобы. І на 1 кастрычніка 2020 года наша сетка налічвае 24 бібліятэкі, у іх ліку Петрыкаў-ская цэнтральная раённая бібліятэка, Капаткевіцкая гарпасялковая, 22 сельскія. У 2019 годзе тры бібліятэкі – гарадская, дзіцячая і цэнтральная, былі скампанаваны ў адну. Зараз мы працуем на вуліцы Камсамольскай, 2, у будынку РДК.
Былі выдзелены сродкі, мы набылі новую мэблю, тэхніку. Вядома, памяшканне нам хацелася б пабольш – для правядзення масавых мерапрыемстваў. Спадзяемся на лепшае. У РДК мы выкарыстоўваем танцавальную пляцоўку, фае.
На 2021 год запланаваны праект “Бібліятэка ў сетцы”, мы будзем працаваць у сацсетках у больш сур’ёзных маштабах.

Напярэдадні Новага года мы прадастаўляем платную забаўляльную паслугу “Казка ў дом” для дзяцей. Гэта значыць, што да вас у госці завітаюць навагоднія казачныя персанажы. Праграма разлічана на 15-20 хвілін.
У штаце бібліятэкі працуюць 16 чалавек. У аддзеле абслугоўвання – 10 чалавек. Гэта менавіта тыя людзі, якія прыйдуць вам на літаратурную дапамогу ў любы час. Просьба адна – чытайце! Бо менавіта кнігі робяць наша жыццё больш цікавым і дазваляюць пражыць некалькі жыццяў за адну.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о