Старшыня савета старшакласнікаў нашага раёна Данііл Грыб стаў удзельнікам дзевяцідзённага абласнога профільнага аздараўленчага лагера для лідараў вучнёўскага самакіравання пры Гомельскім дзяржаўным палацы творчасці дзяцей і моладзі.
У адзінаццаты раз для 30 лідараў і актывістаў вучнёўскага самакіравання вобласці была арганізавана не толькі насычаная грамадская праца, але і незабыўны адпачынак з пазітыўнымі эмоцыямі.

Лідары працавалі і адпачывалі
З юнымі лідарамі Гомельшчыны сустрэліся начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Алена Клачкова, намеснік дырэктара абласнога Палаца творчасці Таццяна Беладзедава. Сваімі эмоцыямі падзяліліся ўдзельнікі лідарскіх змен мінулых гадоў.
Праграма лагера ўключала наведванне помніка палку народнага апалчэння Гомеля і 53-му палку НКУС, ваенізаваную эстафету, экалагічнае падарожжа на Любенскае возера, а таксама інтэнсіўную працу над маладзёжнымі сацыяльнымі праектамі.
У дзень урачыстага закрыцця лідарскай змены «1 + 1» яе ўдзельнікі прадставілі свае таленты. Кульмінацыяй стаў танец, які лідары развучылі з кіраўніком студыі «Koperteam» Валерыяй Емяльянчыкавай.

Алена БРУЦКАЯ,
па інфармацыі https://ctdim-petrikov.schools.by.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о