Прыйшла вясна, а значыць з’явілася магчымасць рэалізоўваць кветкі, насенне, рассаду.
Фізічныя асобы, якія плануюць гандляваць прадукцыяй кветкаводства, павінны ўлічваць, што рэалізацыю трэба здзяйсняць на гандлёвых месцах альбо ў іншых месцах, што ўстаноўлены для гандлю мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Да распачынання гандлю трэба падаць у падатковы орган пісьмовую заяву з указаннем віда дзейнасці, відаў тавараў, а таксама пра перыяд здзяйснення гандлю. Можна гэта зрабіць і праз асабісты электронны кабінет плацельшчыка. Да таго, трэба ўплаціць адзіны падатак. Дарэчы, стаўка падатку пры рэалізацыі кветак у Петрыкаве складае 38 рублёў.
Тое ж датычыць і рэалізацыі насення і рассады. Для гэтага трэба мець даведку з выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што рэалізуемая прадукцыя вырашчана і сабрана фізічнай асобай альбо асобай, якая знаходзіцца з ёй у блізкіх адносінах (бацькі, дзеці, браты, сёстры, бабулі, дзядулі, апекуны, падапечныя і інш.), на зямельным участку, прадастаўленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, дачы, і вядзення там асабістай гаспадаркі.
Адзіны падатак пры рэалізацыі такой прадукцыі аналагічны вышэйназванаму.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне 5-32-73.

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о