Штогод 15 сакавіка на дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сярэдняй школе № 2 адбываецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дзяржаўнаму святу.

Квітней, родная Беларусь!

Па добрай традыцыі ва ўрачыстай абстаноўцы 14-гадовым хлопчыкам і дзяўчынкам уручаюцца кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
У гэтым годзе ў мерапрыемстве прымаў удзел і я. Як апісаць свае ўражанні ад гэтага? Хваляваўся? Так, хваляванне было, асабліва калі ішоў на сцэну атрымліваць з рук дырэктара Таццяны Віктараўны Зенкевіч падарачнае выданне. Уважліва слухаў словы віншавання, адрасаваныя мне з нагоды таго, што і я станаўлюся паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны. Але праз некаторы час хваляванне змянілася пачуццём адказнасці за сваю любую і непаўторную зямлю. Жаданне самому ўнесці нейкі карысны ўклад у агульную справу, у маім выпадку пакуль што навучаннем і добрымі валанцёрскімі справамі, а потым – плённай працай.
Віншую цябе, мая краіна, з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Квітней, родная Беларусь!

Іван Верашчакоў, вучань 7 “А” класа.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о