Член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч – аб праекце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку:
“У гэтым годзе завяршаецца рэалізацыя шостай пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Гомельская вобласць, як і ўся краіна, напружана працавала над рэалізацыяй яе асноўных палажэнняў і фарміраваннем задзелу на наступную пяцігодку”.
Сенатар адзначыла, што атрыманы значныя вынікі: паслядоўна ажыццяўляецца сацыяльная палітыка дзяржавы, накіраваная на паляпшэнне якасці жыцця грамадзян, стабільна працуюць установы адукацыі, культуры, медыцыны, утрымліваюцца дарогі, вядзецца будаўніцтва, на пастаяннай аснове ажыццяўляецца комплекснае добраўпарадкаванне:
“Мы і надалей працягнем працаваць над забеспячэннем новага жыццёвага ўзроўню для кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы. І мэты будуць выкананыя пры ўмове цеснага ўзаемадзеяння дзяржавы і намаганняў кожнага грамадзяніна”.
Галіна КАЗАК.






Оставить комментарий