Купаемся толькі ў дазволеным месцы

0
179

Выратавальнікі нагадваюць: у мэтах уласнай бяспекі купайцеся толькі ў дазволеных месцах, дзе ёсць выратавальныя пасты і абсталяваныя пляжы.
Чарговы раз нагадваем дазволеныя для купання месцы на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна:
– гарадскі пляж № 1, размешчаны ў раёне выратавальнай станцыі;
– гарадскі пляж № 2 у раёне паромнай пераправы аўтадарогі Петрыкаў-Мазыр;
– гарадскі пляж “Кавер” у гарадскім пасёлку Капаткевічы;
– пляж у вёсцы Макарычы.
Усе астатнія месцы ў акваторыі рэк і іншых вадаёмаў раёна забаронены для купання. Памятайце, што за парушэнне забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – штраф ад 1 да 3 базавых велічынь.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о