Сучасны чалавек не ўяўляе сваё жыццё без мабільнага тэлефона, планшэта, камп’ютара і іншых прыстасаванняў. Нашы дзеці назіраюць за намі, з маленства цікавяцца гаджэтамі. Не ва ўсіх бацькоў адназначныя адносіны да ўкаранення іх у жыццё дзіцяці. Многія імкнуцца абмежаваць, а іншыя наадварот – развіваць дзіця і кожны па-свойму правы. Высокія патрабаванні сучаснага жыцця амаль заклікаюць да выкарыстання новых тэхналогій – гэта і павелічэнне кругагляду, павышэнне ўзроўню інтэлекту, але гэта не заўсёды прыносіць здароўе і не паляпшае яго.
Ужо ў пачатковай школе патрабуюцца веды ПК і таму абмежаваць дзіця проста нельга, а вось правільна разлічыць час работы за камп’ютарам можна і неабходна. Абавязковы кантроль дарослых патрэбны як па часе карыстання, так і па наведванні непажаданых сайтаў.
У гаджэтаў прысутнічаюць як плюсы, так і мінусы: некаторыя гульні развіваюць увагу, памяць, лагічнае мысленне, навучаюць лічыць і пісаць, маляваць. Мульцікі дапамагаюць вывучаць прыроду, навучаюць чалавечай дабрыні. Але кантраляваць час ў “сетцы” – першачарговая задача бацькоў. Правядзенне залішняга часу за камп’ютарам прыводзіць да аднабаковых эфектаў – памяць паляпшае, а зрок пакутуе. У медыкаў нават ёсць такі выраз “камп’ютарны зрокавы сіндром”, калі парушаецца напрацоўка змазкі для структур вока, зніжаецца амыванне, узнікае сухасць яблыка вока. Цяпер прыдумалі штучную слязу – капнуў і няма праблем, але ў далейшым праблемы будуць прырастаць.
Другое пытанне – гіпадынамія – зніжэнне рухомасці нашых дзяцей, адсутнасць свежага паветра, а далей скрыўленне пазваночніка і іншыя праблемы з выправай. Ніякія гульні на камп’ютары не заменяць фізкультуру, творчасць. Маторыку дзіцячых рук развіваць камп’ютар не зможа. Віртуальная прастора дае шмат, але і шмат забірае.
Доўгае карыстанне гаджэтамі развівае залежнасць і зніжае цікавасць да рэальнага жыцця, змяняе адносіны з равеснікамі, сябрамі, бацькі адыходзяць на другі бок.
Бацькам трэба ведаць, што час карыстання гаджэтамі залежыць ад стану здароўя кожнага дзіцяці на дадзены момант. Калі ёсць праблемы са зрокам – скараціце час. Узроставыя абмежаванні да шматлікіх праграм таксама павінны існаваць. Ваша настойлівасць і цярпенне павінны перамагчы дзіцячае “я хачу”. Лепш прыгатуйце разам з дзіцём абед.
З часам трэба крочыць у нагу, але ў кожнага свая нага, свае вочы і пазванок і разумнае выкарыстанне сродкаў зносінаў будзе садзейнічаць развіццю вашага дзіцяці.
Анатоль ТУРАВЕЦ,
урач валяолаг.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о