“Зялёны змей”

Як паведамілі ў раённым аддзеле Следчага камітэта, на мінулым тыдні ў прыёмнае аддзяленне ЦРБ была дастаўлена састарэлая капаткевічанка з ранай грудной клеткі.

У ходзе расследавання было высветлена, што  цялесныя пашкоджанні ў стане алкагольнага ап’янення ёй нажом нанесла ўнучка. Прычынай сваёй агрэсіі падазраваная назвала той факт, што бабуля перашкаджала глядзець тэлевізар.

Састарэлая звяртацца ў міліцыю з заявай у дачыненні ўнучкі адмовілася. Пасля дзяўчына была змешчана на прымусовае лячэнне ў абласную псіхіятрычную бальніцу.

Па матэрыялах раённага аддзела Следчага камітэта пракуратурай раёна была распачата крымінальная справа па артыкуле 153 Крымінальнага Кодэкса па факце прычынення цялесных пашкоджанняў.

Вінаватай пагражае пакаранне ад грамадскіх работ да арышту на тэрмін да трох месяцаў.

І на рыбалку не схадзіў

Спадар Р., вызваліўшыся з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў усё ж не пачынаць жыццё з чыстага ліста, і ў чарговы раз здзейсніў злачынства.

Ён патрапіў у дом да жыхара Снядзіна, адкуль украў дарагія спінінгі. У раённай газеце пісалася пра гэты факт.

У гэты ж дзень Р. прамяняў рыбацкія прылады на алкаголь.

Падазраваны быў затрыманы і па рашэнні пракурора раёна змешчаны пад варту. Выкрадзенае было канфіскавана і вернута ўладальніку.

У адносiнах да асоб, якія набылі ў Р. выкрадзеную маёмасць, праводзіцца праверка.

Дзеючым заканадаўствам за набыццё, захоўванне выкрадзенай маёмасці прадугледжана крымінальная адказнасць па артыкуле 236 Крымінальнага кодэкса.

Сваякі, адгукніцеся!

Як паведамiў старшы лейтэнант юстыцыі Яўген Стэльмах, раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца следчая праверка па факце выяўлення 8 кастрычніка па месцы жыхарства (вуліца Камунальная, 57 у Петрыкаве) шкілетаванага трупа Уладзіміра Пятровіча Каленіка, 21.01.1949 года нараджэння.

Асоб, якія валодаюць інфармацыяй пра родных і сваякоў памерлага, просяць звяртацца ў Петрыкаўскі РАСК па тэлефонах: 5-25-50, 8-033-684-01-45.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах райаддзела Следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о