уууУ чым вінавата маці?

Як паведамілі ў раённым аддзеле Следчага камітэта, петрыкаўчанін у стане алкагольнага ап’янення пагражаў забойствам сваёй маці, схапіўшы яе за шыю і імітуючы ўдушэнне.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса (пагроза забойствам), за што прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання або пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.
 

Банкамат не распазнае парушальнікаў

Грамадзянін Р., скарыстаўшыся перададзенай яму грамадзянкай М. банкаўскай карткай для вяртання доўгу,  папрасіў знаёмую ўвесці праз банкамат ПІН-код трымальніка карткі. Такім чынам жанчына атрымала несанкцыянаваны доступ да банкаўскага рахунку і магчымасць распараджацца чужымі грашовымі сродкамі. Зняўшы з рахунку 100 рублёў, жанчына перадала грошы Р.
Адказнасць за гэта злачынства прадугледжвае  абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў з пазбаўленнем ці без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
 

Ровар павязе злачынца?

Невядомы злодзей украў горны ровар “Mountec” з пад’езда шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Каралёва ў Петрыкаве.  Асоба злачынцы пакуль не вядомая. Маёмасная шкода склала 372 рублі.
 

Зачыняй аўтамабіль

У перыяд з 24 па 25 верасня зламыснік пранік у незачынены салон аўтамабіля маркі “Renault Еspaсe” паблізу дома ўласніка, адкуль выкраў аўтамабільную магнітолу маркі “MVH-280 FD”.
За мінулы месяц былі здзейснены два такія злачынствы.
 

Страта ключоў абярнулася горам

РАСК вядзецца справа па факце крадзяжу будаўнічых інструментаў. У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што зламыснік, які знайшоў на вуліцы згубленыя ключы, пранік у дом, гаспадары якога адсутнічаюць на тэрыторыі раёна, і ўкраў  будаўнічыя інструменты.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ, па матэрыялах РАСК.

Фота з інтэрнэту для ілюстрацыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о