На тыя ж граблі

У стаўленні на той час 44-гадовага ўраджэнца Івашкавічаў у кастрычніку 2013 года суд вынес рашэнне пра пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі ўсіх катэгорый на 5 гадоў. Але на шлях выпраўлення мужчына не стаў і зноў здзейсніў злачынства: 18 лютага сёлета кіраваў аўтамабілем па аўтадарозе “пад’езд да дарогі М-10 “Мяжа РФ – Кобрын – Гомель”, дзе быў спынены супрацоўнікам АДАІ РАУС.

Сабраныя матэрыялы паказваюць на прыкметы злачынства, прадугледжанага 417 артыкулам Крымінальнага кодэкса.

 

Забілі казулю

Злачынец з 9.30 12 сакавіка да 9.30 13 сакавіка без належнага дазволу ў забаронены час паляваў непадалёку ад вёскі Галубіцы ў арандаваных паляўнічых угоддзях ТАА “АТПРГ Тарака”.

У ходзе следства ўстаноўлена, што была здабыта адна суягная казуля еўрапейская. Прычыненая шкода навакольнаму асяроддзю склала 8820 рублёў.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса.

 

Рыбалка не па правілах

Ураджэнец Дземенка  28 студзеня ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў на поймавых азёрах Пцічы незаконна сеткай лавіў рыбу. Гора-рыбак затрыманы супрацоўнікамі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах Петрыкаўскага РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о