Самы папулярны ў злачынцаў

19 лістапада з хлява №2, размешчанага на тэрыторыі МТФ “Пціч” паблізу аграгарадка Пцічы, быў выкрадзены дарожны ровар маркі “Аист” коштам 200 рублёў.

Асоба злодзея пакуль не высветлена.

Нешта будуе

Невядомы патрапіў у памяшканне аб’екта ААТ “Беларуськалій”, размешчанага паблізу Муляраўкі, адкуль украў электрычны інструмент: шліфавальную машынку маркі “Вosn gws 1000”, перфаратар маркі “gbn 2-26 dfr”, клуп “matic b2”, якія належаць ПВУП “Сантэхэнерга”.  Матэрыяльны ўрон склаў 1 446,80 рубля.

Не таго ўпусціў у хату

Як паведаміла старшы лейтэнант юстыцыі Алена Дашкевіч, раней асуджаны петрыкаўчанін у доме свайго знаёмага з 20 па 22 кастрычніка ўкраў шліфавальную машыну маркі “bort”. Матэрыяльны ўрон склаў 50 рублёў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о