Смерць сярод ночы
11 жніўня ноччу паблізу кафэ “Ірына” на вуліцы Карла Маркса ў райцэнтры быў зной-дзены труп Івана Б. Узбуджана крымінальная справа з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Падазраваны затрыманы.
РАСК просіць відавочцаў злачынства і тых, хто мае па гэтай справе якую-небудзь інфармацыю, а таксама тых, хто што-небудзь ведае пра зніклыя ў падазронага рэчы: красоўкі “Рuма” і футболку чорнага колеру, паведаміць па тэлефоне: 8-2350-52-519 .

Надумваў свавольства
У ноч на 12 жніўня петрыкаўчанін пракраўся ў гараж і часова “арандаваў” аўтамабіль “Нісан Альмера”.
Спрабуючы ўцячы на аўтамабілі ад супрацоўнікаў міліцыі, злодзей не справіўся з кіраваннем, кінуў аўтамабіль і ўцёк. Узбуджана крымінальная справа.

Шумахер новага ўзроўню
Жыхар Муляраўкі ў стане моцнага алкагольнага ап’янення з двара сядзібы ў Слабадзе ўкраў матацыкл, які належаў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”. “Шчаслівы” вадзіцель не справіўся з кіраваннем і “прыпаркаваў” матацыкл у адной з канаў.
Гэтага мужчыну падалося мала. Пасля ён спрабаваў завалодаць аўтамабілем і здзейсніў некалькі пранікненняў у чужыя двары.
Распачата крымінальная справа, падазраваны затрыманы.

Не пазяхай
13 жніўня была ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу дарожнай сумкі ў цягніку “Санкт-Пецярбург – Калінкавічы”.
Па словах пацярпелай, яна не паспела звярнуць увагу, хто мог узяць яе сумку. Пакуль яна апускала рэчы на перон, другую сумку хтосьці панёс. У сумцы быў залаты ланцужок, два залатыя бранзалеты і пярсцёнак.

У віннага не забраў – сам вінаватым стаў
У Першай Слабодцы мужчына вырашыў “выбіць” у даўжніка грашовы доўг. Давялося прымяніць сілу, ды так, што ў даўжніка была парвана селязёнка.
У выніку той, хто патрабаваў вярнуць грошы, павінен будзе выплаціць штраф у 25 разоў большы за доўг. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 147 Крымінальнага Кодэкса.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,
па матэрыялах РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о