Падкажыце, калі ведаеце

джгпПетрыкаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца расследаванне па факце знікнення ўраджэнца вёскі Рог Петрыкаўскага раёна Герасіменкі Мікалая Сцяпанавіча, 19 снежня 1971 года нараджэння, які пражываў у Капаткевічах, па вуліцы Сацыялістычнай, д. 64, кв. 2.

Мужчына з’ехаў на сезонныя работы ў горад Серпухаў Расійскай Федэрацыі. З 26 жніўня 2006 года перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі. На дадзены момант яго месцазнахо-джанне невядома.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй па гэтым выпадку, просім паведаміць у  РАСК па тэлефоне: 8-02350-5-31-34.

Незаконна разбагацеў

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу грашовы сродкаў і залатых упрыгожванняў на суму 5 тысяч рублёў. Пра гэта расказалі ў РАСК.

Невядомы ў перыяд часу з 11 да 12:30 гадзін 3 жніўня сёлета выкраў у жыхаркі Петрыкава 2 дзіцячыя залатыя ланцужкі, жаночы залаты бранзалет, пярсцёнак і кулон, мужчынскі бранзалет і ланцужок, 170 долараў і 260 беларускіх рублёў.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце набыцця названых вырабаў з рук. Таксама нагадвае, што набыццё, захоўванне, збыт прадметаў, здабытых злачынным шляхам, цягне крымінальную адказнасць па артыкуле 236 Крымінальнага Кодэкса.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о