Моцны сон
Невядомы пранік у дом па вуліцы Набярэжнай у Конкавічах, пакуль гаспадар спаў.
З кішэні штаноў злодзей выцягнуў грошы ў памеры 6 000 расійскіх рублёў і 70 беларускіх рублёў.
Узбуджана крымінальная справа.

Несталічныя паводзіны
Ураджэнка Мінска пранікла ў дом па вуліцы Маладзёжнай у вёсцы Другая Слабодка, адкуль таемна выкрала грошы ў памеры 100 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа.

– Ало, гэта злодзей?
Невядомы скраў тэлефон маркі “Xiaomi redmi a6” коштам 400 рублёў паблізу дома 15 па вуліцы Дружба.
Узбуджана крымінальная справа.

Ён яго не паважаў?
Ураджэнец вёскі Багрымавічы ў стане алкагольнага ап’янення ў час сваркі са спадаром Б. нанёс апошняму ўдар нажом у вобласць грудзей.
Рана расцэньваецца як небяспечная для жыцця.
Узбуджана крымінальная справа.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о