Смерць на прадпрыемстве
Ураджэнец Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі 25 студзеня бягучага года каля 10 гадзін раніцы ў лясным масіве Брынёўскага лясніцтва ЭЛПГ “Ляскавічы” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” ажыццявіў спіл дрэва, якое пры падзенні ўдарыла абрубшчыка К., ад атрыманых траўмаў мужчына памёр. Узбуджана крымінальная справа.
Не пра такую любоў пісалі ў кніжках
Ураджэнец вёскі Міхедавічы 16 студзеня каля 21:00 у стане алкагольнага ап’янення пагражаў жанчыне П. забойствам, нанёс ёй некалькі ўдараў па целе мантыроўкай і выкраў 50 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа.
І наеўся, і напіўся
Мужчына 1971 года нараджэння ў сярэдзіне студзеня ў пасёлку Капцэвічы скраў жаночую сумачку коштам 12 рублёў, чатыры банкі ёмістасцю 0,5 літраў кожная, каўбасу, пакет кавы, упакоўку цукру, палову батона, бутэльку з гарэлкай. Маёмасная шкода склала 54 рублі 60 капеек.
А нам усё роўна
Ураджэнец вёскі Трэмля, які адбывае пакаранне ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Петрыкаўскага РАУС у выглядзе пазбаўлення права кіраваць транспартнымі сродкамі з 2017 года, ухіліўся ад выканання прысуду суда і 1 студзеня кіраваў аўтамабілем маркі “Мерседэс-Бэнс 190Е” па вуліцы Садовай у гарадскім пасёлку Капаткевічы. Мужчына быў спынены супрацоўнікам АДАІ.
Не пакідай рэчы без нагляду
У аграгарадку Навасёлкі ў кафэ “Івушка” невядомы скраў куртку коштам 100 рублёў, у якой знаходзіліся: шапка коштам 10 рублёў, ключы, картка “Беларусбанк”, 130 рублёў. Маёмасная шкода склала 265 рублёў.
Доктар Хаус. Новая версія
Ураджэнка вёскі Курыцічы незаконна захоўвала ў скрыні стала Курыціцкай амбураторыі агульнай практыкі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” 25 ампул з надпісам “Трамадол”, якія, згодна з заключэннем эксперта, мелі ў складзе псіхатропнае рэчыва.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага Кодэкса.
Ці будзе шапка?
У пасёлку Капцэвічы невядомы скраў 4-х трусоў, коштам 25 рублёў кожны.
Незаконна разбагацеў
Невядомы, скарыстаўшыся дадзенымі пластыкавай карткі “ААБ “Беларусбанк” на імя П., таемна выкраў 2088 рублёў 44 капейкі.
Па матэрыялах Петрыкаўскага РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о