П’яны ў дарозе 
не таварыш
Ураджэнец вёскі Ільіч ў стане алкагольнага ап’янення нанёс удары кулаком у вобласць галавы спадарыні Г.
Інцыдэнт адбыўся ў салоне маршруткі, якая рухалася па аўтадарозе Гомель-Кобрын. Узбуджана крымінальная справа.

Пад’есці – і ў падарожжа
Невядомы пранік у дом па вуліцы Школьнай ў гарпасёлку Капаткевічы, адкуль выкраў прадукты харчавання агульным коштам 12 рублёў, а з гаража – ровар коштам 350 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па 205 артыкуле.

З кавай цяплей будзе
У Капаткевічах па вуліцы Кастрычніцкай невядомы выкраў мужчынскія і жаночыя боты, дзве жаночыя курткі, дзве сякеры, кававарку. Маёмасная шкода склала 385 рублёў.

Агент 007?
Па вуліцы Сацыялістычнай у Капаткевічах невядомы выкраў ваенную куртку, паляўнічы прыцэл, відэарэгістратар, тры карты памяці і тры карты памяці “мікра”, фотаапарат, навушнікі, 2 чыгункі, алюмініевы бачок, 6 нажоў, зарадную прыладу.
Маёмасная шкода склала 1113 рублёў 60 капеек.

Дрэнны Санта
Ураджэнец вёскі Сметанічы разбіў шкло ў кватэры па вуліцы Камуністычнай у Петрыкаве. Узбуджана крымінальная справа.

Трэба на нечым гатаваць ежу
Па вуліцы Савецкай у вёсцы Новыя Кацуры невядомы выкраў балон з газам аб’ёмам 50 літраў, коштам 54 рублі.

У той момант не да гэтага было…
Жахарка адной з вёсак раёна ў мінулым годзе ўступіла ў палавыя зносіны з мужчынам без выкарыстання прэзерватываў, не папярэдзіўшы, што яна з’яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 175.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Па матэрыялах РАСК

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о