Навошта свой, калі ёсць чужы?
Ураджэнец вёскі Першая Слабодка ў гарадскім пасёлку Капаткевічы ў краме “Доброном” выкраў кашалёк, пакінуты без нагляду.
Агульная сума крадзяжу склала 75 рублёў, распачата крымінальная справа.

Будзе стаяць у маім двары!
Невядомы з тэрыторыі АС “Петрыкаў” філіяла № 13 ААТ “Гомельаблаўтатранс” выкраў лаву з поручнямі коштам 284 рублёў 59 капеек.
Узбуджана крымінальная справа.

І нават не стаміўся красці
Невядомы пранік у дачны дом на ўчастку № 21 садовага таварыства “Летнія дачы”, размешчанага на тэрыторыі Галубіцкага сельскага Савета, адкуль скраў варачную паверхню з коламі, дзверцы печы, фарматаўкі для нажоў, граблі, вілы, боты гумавыя, каністру, тэпцікі гумавыя, абцугі, адвёртку, ключ з адвёрткай, 4 ражковыя ключы, сякеру, пілу, малаток, 4 металічныя ложкі, пасцельныя прыналежнасці, дыван, сервант, 20 талерак, бочку, куфар, дзіцячае крэселка.
Агульная сума крадзяжу склала 529 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о