Няроднасныя адносіны

Ураджэнец гарадскога пасёлка Капаткевічы нанёс роднаму брату нажавое раненне ў вобласць грудзей. Ад атрыманай траўмы мужчына памёр. Інцыдэнт адбыўся 8 сакавіка, мужчыны распівалі спіртныя напоі. Узбуджана крымінальная справа.

Каханне са знакам мінус

22 лютага ўраджэнец вёскі Кашэвічы, прыставіўшы нож да шыі жанчыны, з якой пражываў, пагражаў ёй забойствам.

Узбуджана крымінальная справа.

Адно пытанне: навошта?

Ураджэнец вёскі Пціч 9 сакавіка ў стане алкагольнага ап’янення ў краме “Крынічка” Петрыкаўскага райспажыўтаварыства стаў біць па вітрыне халадзільніка электроннымі вагамі.  Затым злачынка перайшоў на вокны крамы. Узбуджана крымінальная справа.

Самому трэба

Невядомы ў вёсцы Мышанка 25 лютага з кузава аўтамабіля “Wolkswagen LT46” здзейсніў крадзеж акумулятарнай батарэі Bosch коштам 100 рублёў і набор інструментаў “BGS”. Маёмасная шкода склала 420 рублёў.

 Не спрабавалі зарабляць?

Невядомы пранік у дом № 10 па вуліцы Азёрнай у Івашкавічах, адкуль скраў грашовыя сродкі ў памеры 60 рублёў.

Можа,  хто-небудзь купіць

У вёсцы Мышанка былі ўзламаны дзверы аўтамабіля «AUDI 80», адкуль злачынца выцягнуў магнітолу коштам 85 рублёў. Асоба злодзея не высветлена.

Разумная галава, ды дурню дасталася

Невядомы падабраў ключ да багажнага адсека аўтамабіля Fiat Brava ў вёсцы Мышанка, адкуль ён выкраў набор інструментаў «PROLINE FIRST» коштам 140 рублёў.

Продаж не ў той бок

Ураджэнка Петрыкава, працуючы па працоўнай дамове ў Петрыкаўскім райспажыўтаварыстве, прысвоіла сабе таварна-матэрыяльныя сродкі на суму 2258, 41 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 211 Крымінальнага кодэкса.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах Петрыкаўскага РАСК

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о