За садзеяннем у вырашэнні пытання рамонту агароджы звярнуліся ў рэдакцыю жыхары аднапавярховага шматкватэрнага дома па вуліцы Вароўскага.
Здавалася б, замяніць трэба парачку ніжніх пралётаў бетоннай агароджы, аднак жанчыны не могуць знайсці паразумення ва ўласнікаў гарадской маёмасці, а тым часам іх градкі і кветнікі топчуць сабакі, якім у такой сітуацыі шлях на падворак заяўніц адкрыты. Зламаная агароджа, якая да ўсяго іншага і фарбу бачыла даўно, штодзень вітае маленькіх петрыкаўчан і іх бацькоў, якія спяшаюцца ў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, і тых, чый шлях ляжыць на гарадскі рынак. Сорамна, канешне, што ў год добраўпарадкавання элементарныя рэчы “закрыць” не можам. І ўсё ж спадзяемся, што ў бліжэйшы час сітуацыя вырашыцца на карысць прыгажосці і парадку, які павінен панаваць на вуліцах райцэнтра.
В. МІКАЛАЕВА,
фота аўтара.






Оставить комментарий