14 кастрычніка  ў час Святочнай літургіі ў Свята-Увазнясенскім храме ў  Петрыкаве адбылася знамянальная падзея – асвячэнне паклоннага крыжа, усталяванага ў памяць невінавата забітых у гады ганенняў за праваслаўную веру.

Крыж усталяваны пры падтрымцы  нашага земляка Андрэя Лапіна.

Чын асвячэння здзейсніў настаяцель храма протаіерэй Дзмітрый Пасечнік.

Здаўна існуе традыцыя ўсталёўваць манументальныя крыжы па-за храмам. Яны заклікаюць да малітвы і пакланення Збавіцелю  і завуцца паклоннымі. Ставіліся яны з рознай нагоды. Першыя паклонныя крыжы з’явіліся ў апостальскія часы і па сваім духоўным значэнні былі місіянерскімі.

Асвячэнне крыжа ў памяць невінавата забітых у час ганенняў за праваслаўную веру знамянальна тым, што сёлета споўнілася 100 гадоў узыходжання на Галгофу Царскіх Пакутнікаў, следам за якімі на крыж была паднята ўся праваслаўная Расія.

Гэтым летам праваслаўныя хрысціяне з усяго свету з’язджаліся ў Екацярынбург да апошняй зямной мяжы Царскай сям’і. Апошні праваслаўны цар не адрокся ад свайго царскага вянка, ён змяніў  яго на вянок пакутніцкі, збірае і вядзе свой народ да Хрыста.

І ў нашым храме, дзякуючы старанням айца Дзмітрыя і ахвяраванням вернікаў,  улетку з’явілася ікона Царскім Пакутнікам – першым пакутнікам за праваслаўную веру ў гады ганенняў.

Па заканчэнні набажэнства протаіерэй звярнуўся да прыхаджан з пропаведдзю, павіншаваў усіх  са Святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы, а жанчын – з Днём маці.

Cвятлана ТАРАСЕВІЧ.

Крыжы стаўце, Бога слаўце

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о