Фантазіруй і перамагай

Напярэдадні новага года Петрыкаўскі краязнаўчы музей праводзіць конкурс “Навагоднія фантазіі”, да ўдзелу ў якім запрашаюцца навучэнцы сярэдніх адукацыйных школ, устаноў дадатковай адукацыі ад 8 да 16 гадоў.
Прымаюцца творчыя працы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (выяўленчае мастацтва, роспіс па дрэве, батык, вітраж, вязанне кручком, пляценне з бісеру, мазаіка, вышыўка па тканіне) з навагодняй тэматыкай – “Зіма”, “Каляды”, “Дзед Мароз і Снягурка”.

Краязнаўчы музей праводзіць конкурс “Навагоднія фантазіі”
Ацэньваецца крэатыўнасць ідэі, дызайн, каляровае рашэнне, выкарыстанне нестандартных матэрыялаў.
Журы вызначыць пераможцаў конкурсу 21 снежня, лаўрэат атрымае гран-пры.
Самыя творчыя работы будуць уключаны ў экспазіцыю выставы “Рэзідэнцыя Дзеда Мароза” на базе краязнаўчага музея.
Удзельнічайце!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о