Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, прайшла сёння ў сярэдняй школе № 1 горада Петрыкава. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Наўныка. Шчырыя віншаванні і падарункі ад кіраўніка раёна — рукзакі для першакласнікаў — традыцыйны знак штогадовай урачыстасці.

Кожны год званок вясёлы нас збірае разам Кожны год званок вясёлы нас збірае разам Кожны год званок вясёлы нас збірае разам Кожны год званок вясёлы нас збірае разам Кожны год званок вясёлы нас збірае разам Кожны год званок вясёлы нас збірае разам Дырэктар школы Святлана Піскун і завуч Ірына Чычыкайла ўручылі безліч узнагарод і дыпломаў тым вучням, хто вызначыўся ў шматлікіх конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах мінулага навучальнага года, а таксама грамадскім жыцці школы. Далучылася да іх з удзячнасцямі і дырэктар Петрыкаўскай школы мастацтваў Святлана Шамолава.

Ад імя бацькоў з прывітальным словам выступіла Таццяна Жукавец. Настаўніца пачатковых класаў Паліна Ходзька пажадала вучням, іх бацькам і настаўнікам плёну і добрага настрою.

Права даць першы званок прадаставілі старшыні савета старшакласнікаў, вучаніцы 11 класа Марыі Зубар і першакласніку Уладзіславу Дзегцяру.

Поспеху і шчаслівага шляху ў краіну ведаў!

Інга ГІЛЕНКА. 

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о