Нестабільнае надвор’е і хістанне температур цягне за сабой не толькі магчымасць захварэць. Плюс на тэрмометры і неабачлівыя паводзіны на лёдзе могуць быць небяспечнымі для здароўя і жыцця. З гэтай нагоды супрацоўнікі ТВВад праводзяць рэгулярныя рэйды, тлумачальную працу сярод аматараў зімовай рыбалкі. Вось і ў гэты раз начальнік Петрыкаўскай выратавальнай станцыі выехаў па вядомым маршруце, што складаецца з вадаёмаў горада і навакольных вёсак.

Клёву няма –  выратавальнікам спакайней Клёву няма –  выратавальнікам спакайней
Рыбалка на мінулым тыдні не задалася, нешматлікія рыбакі, шкандыбаючы дадому, на пытанне пра клёў толькі махалі рукамі. Такім чынам у раёне Старычаў мы нікога на лёдзе не сустрэлі. Нешматлюдна было і на затоке Бычок. Адзінокі рыбак патлумачыў, што рыбы няма, толькі дарма патраціў час. Трохі прыйшлося пахвалявацца за другога аматара зімовай рыбалкі. Пакінуўшы снасці на лёдзе мужчына вырашыў паспрабаваць шчасця ў лунках, што знаходзіліся метраў за дзвесце. Вось і думай, паглядаючы на стракатыя рэчы, адышоў рыбак, ці, крый Божа, праваліўся. Пагутарыўшы з мужчынам, нагадаўшы правілы бяспекі і ўручыўшы буклет, мы працягнулі рух.
Два наступныя пункты не аблюбаваныя рыбакамі, але час ад часу там трапляюцца дзеці. Гэта сажалка у мікрараёне “Паўночны”, што знаходзіцца непадалёк ад будаўнічай пляцоўкі і жылога сектара. Другі вадаём знаходзіцца ў раёне вуліцы Рыгора Караля і завулка 2-га Першамайскага. На шчасце, ні ў межах горада, ні на берагах Прыпяці ў Макарычах і Галубіцы дзятвы і рыбакоў мы не сустрэлі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о