Сацыяльныя гарантыі для інвалідаў і людзей сталага ўзросту – адно з пытанняў, што было разгледжана Прэзідыумам раённага Савета дэпутатаў на вераснёўскім пасяджэнні

Па пытанні сацыяльнай пад-трымкі інвалідаў і пажылых лю-дзей у раёне з інфармацыяй выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Петрыкаўскага раённага выканаўчага камі-тэта Ганна Кароль.
Як паведаміла Ганна Мікалаеўна, праблемы і пытанні пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, інвалідаў, якія пражываюць у раёне, пастаянна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі мясцовых органаў улады. Праца па сацыяльнай падтрымцы названых катэгорый грамадзян праводзіцца службамі райвыканкама ў цесным узаемадзеянні з адміністрацыямі арганізацый, грамадскімі аб’яднаннямі.

У ТЦСАН сфарміраваны і што-квартальна абнаўляюцца банкі дадзеных ільготных катэгорый грамадзян.
Сярэднямесячны памер пенсій складае 423 рублі і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года вырас на 10,5%.
– Ва ўсіх населеных пунктах, уключаючы аддаленыя і маланаселеныя, штогод праводзяцца абследаванні ўмоў жыцця акрэсленай катэгорыі грамадзян, выяўляецца іх патрэба ў сацыяльнай падтрымцы.
У ходзе абследавання паступіла 82 заяўкі ад ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў (з іх 1заяўка на рамонт домаўладання, 1 – рамонт пячнога ацяплення, 2 – замена АПА, 2 – аказанне гуманітарнай дапамогі, 76 – іншыя віды дапамогі). Усе заяўкі выкананы ў поўным аб’ёме.
У цяперашні час на надомным абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі ТЦСАН знахо-дзіцца 1037 чалавек, з іх 917 – сельскія жыхары.
У Цэнтры ўкаранёныя такія інавацыйныя формы сацыяльнай працы як замяшчаючая сям’я, паслугі сядзелкі, памочнік па суправаджэнні, дом сумеснага пражывання, гасцявая сям’я, патранатная сям’я, сацыяльны патранат, – праінфармавала прысутных Ганна Мікалаеўна.
У ТЦСАН працуе аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых людзей, якое наведваюць 27 інвалідаў і 58 грамадзян сталага ўзросту.
Для аказання медыка-сацыяльнай дапамогі адзінокім састарэлым грамадзянам у раёне функцыянуе 55 ложкаў сястрынскага догляду.
У 2020 годзе 6 чалавек змешчаны ў дамы-інтэрнаты.
Пенсіянерам, хто мае вострую патрэбу, аказваецца матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. На 1 верасня аказана дапамога 351 пенсіянеру і інваліду на суму 17215 рублёў.
Па інфармацыі Ганны Мікалаеўны, у 2020 годзе 13 ветэранам выплачана грашовая дапамога на аздараўленне ў суме 3387 рублёў. Да святкавання 75-гада-віны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне матэрыяльную дапамогу атрымалі 221 чалавек з ліку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асобных катэгорый грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, сума выплат склала 162700 рублёў.
Пажылым людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога.
Сёлета ў выглядзе аднаразовай і штомесячнай сацыяльнай дапамогі яна прызначаная 20 пажылым людзям і інвалідам на суму 7942 рублі.
Пастаянна ў сродках масавай інфармацыі публікуюцца артыкулы пра жыццё пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў.
Разгледзеўшы пытанне сацыяльнай падтрымкі інвалідаў і пажылых людзей у раёне, Прэзідыум Савета дэпутатаў даручыў упраўленню па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама актывізаваць працу па замацаванні ветэранаў, пажылых людзей, інвалідаў, якія страцілі сувязь з арганізацыямі, у якіх яны працавалі, а таксама якія пражываюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, за прад-прыемствамі, арганізацыямі, установамі адукацыі ў мэтах аказання шэфскай дапамогі. Рэкамендавана звярнуць асаблівую ўвагу на рашэнне праблем ветэранаў Вя-лікай Айчыннай вайны, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, у тым ліку правядзенне рамонтных работ у домаўладаннях.
Да таго ж, зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч, неабходна ўзмац-ніць інфармаванне інвалідаў, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, аб ільготах, прадугледжаных для гэтых катэгорый грамадзян адпаведна дзеючаму заканадаўству. Аднавіць працу па ўручэнні памятак “Ільготы для інвалідаў 1-2 груп”, “Правы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў”, абнавіць інфармацыю аб прадастаўленні сацыяльных паслуг ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН” у найбольш наведвальных грамадскіх месцах (сельскія Саветы, крамы, сацыяльныя пункты). Працягнуць працу па павелічэнні колькасці грамадзян, уключаючы жыхароў аддаленых і маланаселеных сельскіх пунктаў, якія абслугоўваюцца аддзяленнямі сацыяльнай дапамогі дома. Больш актыўна ўкараняць інавацыйныя формы работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва (валанцёрскі рух, школы “трэцяга ўзросту”, групы здароўя для пажылых людзей, дамы сумеснага сезоннага пражывання і дамы-зімоўкі, гасцявыя і патранатныя сем’і) і павялічыць ахоп грамадзян дадзенымі формамі сацыяльнага аб-слугоўвання.
Сумесна з зацікаўленымі службамі забяспечыць кантроль за бяспечнымі ўмовамі пражывання ў асенне-зімовы перыяд 2020- 2021 года сацыяльна слабых катэгорый грамадзян, якія стаяць на надомным абслугоўванні.
Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о