Прадстаўнікі адпаведных арганізацый кантралююць правілы ўстаноўкі газавых вадагрэйных катлоў. Катлы, што працуюць на іншых відах паліва, устанаўліваюцца ўладальнікамі самастойна.

Завяршэнне ацяпляльнага сезона прынесла сумныя звесткі. Выбухі бытавых катлоў з-за адсутнасці цыркуляцыі вады ў ацяпляльных сістэмах адбыліся ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Адзначу, што па ўзроўні небяспекі першае месца займаюць вадагрэйныя катлы на прыродным газе. Уцечка яго прыводзіць да выбуху, а прадукты гарэння выклікаюць атручванне.

Больш бяспечнымі ў плане эксплуатацыі з’яўляюцца газавыя ўстройствы, абсталяваныя закрытай топкай, поласць якой не датыкаецца да паветранага асяроддзя памяшкання, дзе знаходзіцца кацёл. Аднак такія генератары цеплавой энергіі абмежаваны ў максімальнай магутнасці. Таму часцяком  у дамах усталёўваюць катлы з адкрытай камерай гарэння. Дзякуючы аўтаматыцы адбываецца перакрыццё падачы газу пры спантанным затуханні гарэлкі або падтрыманне цяплоносьбіта ў пэўных тэмпературных межах, што папярэджвае перагрэў вадкасці. Павышае ступень бяспекі пры эксплуатацыі газавых прыбораў устаноўка газасігналізатара.

На другім месцы па ўзроўні небяспекі – агрэгаты на цвёрдых відах паліва. Бяспека выкарыстання іх залежыць ад правіл дзеянняў уладальніка.

Дзмітрый ДОБУШ,

дзяржінспектар аддзела нагляду абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о