Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” запрашае выдатных жыхарак нашага рэгіёну прайсці кастынг на I конкурс прыгажосці і грацыі  “Місіс Гомельская вобласць – 2019”.

Ён адбудзецца 3 лістапада ў 14.00 па адрасе: праспект Рэчыцкі, 24/3.

У ліку абавязковых крытэраў удзелу:

узрост удзельніц – ад 25 да 45 гадоў, рост – ад 165 см, наяўнасць дзяцей, афіцыяльна зарэгістраваны шлюб, грамадзянства РБ і пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Па выніках кастынгу журы  самых абярэ яркіх і харызматычных прыгажунь для падрыхтоўкі да фіналу конкурсу прыгажосці.

Лепшыя прэтэндэнткі пройдуць прафесійную падрыхтоўку дэфіле, харэаграфіі, фотапластыкі.

Пераможцу і прызёраў фіналу чакаюць унікальныя прызы ад спонсараў і партнёраў мерапрыемства.

Падрабязную інфармацыю можн даведацца па тэлефонах: 8 (0232) 25-00-96, 8 (029) 141-98-20 і 8 (044) 749-76-32 і на сайце crystalnymph.by.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота crystalnymph.by

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о