Карысная сустрэча для прадпрымальных

На мінулым тыдні ў раённым Доме культуры для суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці Петрыкаўшчыны адбыўся семінар па пытаннях рэалізацыі нарматыўна-прававых актаў у галіне прадпрымальніцтва. На сустрэчу прыехала рабочая група Гомельскага аблвыканкама, якую ўзначаліў намеснік начальніка аддзела прадпрымальніцтва камітэта эканомікі  Юрый Асіпкоў. У рабоце таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі абласных структур фонда сацыяльнай абароны насельніцтва – Ірына Сівакова, упраўлення гандлю і паслуг – Наталля Ліцвінава, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва – Аксана Атліванава, абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі – Таццяна Гарадзецкая і камітэта дзяржкаммаёмасці – Святлана Ваявода.

Наталля Ліцвінава падрабязна патлумачыла магчымасці і ўмовы Указа Прэзідэнта № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання», якім прадугледжаны шэраг прэферэнцый для арганізацыі рознічнага гандлю ў малых населенных пунктах.

У сакавіку аддзел эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама праводзіў аналагічную сустрэчу з прыцягненнем прадстаўнікоў раённых службаў. Дарэчы, у гэты дзень таксама былі запрошаны раённыя службы і прадстаўнікі банкаўскай галіны.

Фармат «жывога дыялогу» карысны для суб’ектаў прадпрымальніцтва, бо можна атрымаць тлумачэнні па тых змяненнях, якія адбыліся ў Падатковым Кодэксе і іншых нарматыўна-прававых актах.

Юрый Аляксеевіч адзначыў, што рабочая группа была створана яшчэ па даручэнні былога губернатара Гомельшчыны Уладзіміра Дворніка. У яе ўвайшлі прадстаўнікі тых галін дзейнасці, да якіх узнікае ў суб’ектаў прадпрымальніцтва больш за ўсё пытанняў. Пытанні сапраўды былі пастаўлены і ў час сустрэчы.

Таксама прысутным былі  прадэманстраваны слайды па продажы аб’ектаў невыкарыстоўваемай маёмасці. Спадзяемся, прадпрымальныя людзі абавязкова скарыстаюцца магчымасцю набыць іх для пашырэння свайго малога бізнесу.

І. АЛЯКСАНДРАВА.Карысная сустрэча для прадпрымальных Карысная сустрэча для прадпрымальных Карысная сустрэча для прадпрымальных

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о