Пад такім дэвізам 27 верасня Дзяржаўтаінспекцыя правяла мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходамі, веласіпедыстамі і кіроўцамі коннага транспарту.
За восем месяцаў бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 331 ДТЗ, у якіх 50 чалавек загінулі і 367 атрымалі траўмы. З агульнай колькасці ДТЗ у Гомельскай вобласці 103 – наезды на пешаходаў, у якіх 17 чалавек загінулі і 90 атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Карысная дробязьЗгодна з пунктам 17.1 Правілаў дарожнага руху, пешаход пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак павінен абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі. А ў адпаведнасці з пунктам 149 пры руху на веласіпедзе або мапедзе павінны быць уключаны: спераду – фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду ­– ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Аналагічныя правілы распаўсюджваюцца і ў дачыненні да гужавых павозак у адпаведнасці з пунктам 159.
За восем месяцаў сёлета на тэрыторыі вобласці за адсутнасць святлоадбівальных элементаў да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута больш за 7 тысяч пешаходаў. Гэтыя грамадзяне былі папярэджаны альбо атрымалі штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. А тыя, хто знаходзіўся без флікера ў цёмны час сутак у стане алкагольнага ап’янення, былі пакараныя штрафам ад 3 да 5 базавых велічынь.

Антон КОЛЬ,
старшы інспектар АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о