“Зажынкі” – традыцыя, якая ва ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах краіны адкрывае ўборачную кампанію. На Беларусі яна мае багатую гісторыю, згодна з якой, штогод нашы продкі ладзілі прыгожае свята, каб забяспечыць добры збор ураджаю. Дакладнай даты ў зажынак не было – яно і зразумела, бо ўсё залежала ад надвор’я. Гаспадар выходзіў у поле, аглядаў каласы і, калі бачыў, што збожжа паспела, дастаткова налілося, клікаў жанчын і абвяшчаў пра пачатак жніва.
У час першага выхаду на ніву нажыналі невялікі сноп, які называлі “гаспадаром” і ставілі ў хаце ў чырвоны кут пад абраз. Збожжа з гэтага снапа бераглі ўвесь год, каб першым кінуць у глебу ў наступны пасяўны сезон. А яшчэ яно выкарыстоўвалася, калі пяклі святочны каравай у гонар новага ўраджаю.
Лічылася: якія будуць зажынкі, такія і дажынкі. Таму і сёння ў сельгаспрадпрыемствах шануюць гэту народную традыцыю.

Напрыканцы мінулага тыдня на адным з палёў КСУП “Капаткевічы”, нібы на парадзе, выстраіліся ў рад камбайны, грузавікі і сельскагаспадарчыя машыны, якія будуць задзейнічаны на жніве – так гаспадарка падрыхтавалася да зажынак. Механізатары і вадзіцелі, стоячы ля ўборачнай тэхнікі, з нецярпеннем чакалі магчымасці пачаць жніво, выйсці на залатую хлебную ніву і намалаціць першыя цэнтнеры новага ўраджаю.

Да хлебаробаў звярнуўся дырэктар сельгаспрад-прыемства Аляксандр Пінчук:
– Зажынкі – гэта не толькі даніна памяці продкам, захаванне нашых традыцый, але і важны дзень для кожнага з нас, бо менавіта ён абвяшчае аб пачатку ўборачнай кампаніі ў гаспадарцы. Сёлета мы вырасцілі нядрэнны ўраджай, які неабходна ўбраць свое-часова і без страт. Безумоўна, уборачная кампанія будзе напружанай, але агульнымі намаганнямі мы завершым яе ў тэрмін, каб наш унёсак у каравай раёна быў важкі.
Кіраўнік заклікаў аграрыяў якасна абмалаціць зерне і аператыўна перавезці яго на зернясховішчы.

Хлебная ніва добра ўрадзіла Хлебная ніва добра ўрадзіла Хлебная ніва добра ўрадзіла

Хлебная ніва добра ўрадзілаАляксандр Іосіфавіч падзякаваў механізатарам і вадзіцелям, якія ў няпростых умовах сёлетняй вясны своечасова выканалі ўсе неабходныя палявыя работы і вырасцілі добры ўраджай. Падзяка кіраўніка была падмацавана каштоўнымі падарункамі, якія апошні ўручыў лідарам сёлетняй нарыхтоўчай кампаніі.

Падзякаваць калектыву КСУП “Капаткевічы” за прафесіяналізм і руплівасць прыехалі прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Пятро Новік і Аляксандр Бамбіза.
Пётр Васільевіч выказаў спадзяванне, што і далей надвор’е будзе спрыяць хлебаробам і яны будуць мець важкія намалоты.

І вось ужо над полем загучалі жніўныя песні ў выкананні ўдзель-нікаў народнага калектыву “Лявоніха”. Па народнай традыцыі жанчыны ў нацыянальных касцюмах пад зажыначную песню сярпамі зжалі першы сноп спелых каласоў. Ва ўмелых руках серп хадзіў хутка і спрытна. І ўжо праз некаторы час, па-святочнаму ўпрыгожаны сноп уручылі дырэктару Аляксандру Пінчуку.

На Беларусі здаўна існуе звычай – перад вялікай і значнай па-дзеяй прасіць благаслаўлення Божага. Гэту місію на хлебным палетку КСУП “Капаткевічы” выканаў настаяцель Свята-Пакроўскай царквы айцец Сергій. Ён прачытаў малітву і здзейсніў абрад асвячэння хлебнай нівы, камбайнераў, механізатараў, вадзіцеляў і ўборачнай тэхнікі.

Усім удзельнікам і гасцям свята былі паднесены хлебныя каравай і квас. На думку земляробаў, дзякуючы святу ўраджай абавязкова будзе багатым, а надвор’е павінна дапамагчы ў яго ўборцы.

Механізатары гаспадаркі, як і ва ўсе папярэднія гады, грунтоўна падрыхтаваліся да правядзення чарговага жніва, на якім будуць задзейнічаны 6 уборачных экіпажаў.
Падсілкаваўшыся, хлебаробы накіраваліся да сваіх машын.
Праз хвіліну загулі маторы камбайнаў, і яны, сапраўды нібы тыя караблі, паплылі па шырокім хлебным палетку.
Уборачная кампанія-2020 на Петрыкаўшчыне стартавала!

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о