Дзяржаўная праграма “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016-2020 гады адлічвае сваё апошняе паўгоддзе. Падпраграмамі гэтага дакумента былі прадугледжаны меры, якія павінны забяспечыць нам камфортныя ўмовы пражывання праз развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі, мадэрнізацыю цеплазабеспячэння, абыходжання з адходамі і другаснай сыравінай, забеспячэнне якаснай пітной вадой, рамонт жылфонду. Асноўным выканаўцам праграмы з’яўляецца міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўвогуле і яго структуры на месцах.

Капітальныя рамонты ідуць па графікуТэмай сённяшняй гутаркі з дырэктарам КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Віталем Пілерам стала рэалізацыя менавіта трэцяй падпраграмы дакумента, якая акрэслівала работы па правя-дзенні рамонту жыллёвага фонду.

За час папярэдняй пяцігодкі аб’ёмы капітальных рамонтаў у нашай рэспубліцы ўвогуле павялічыліся ўдвая ў параўнанні з ранейшым этапам. Мэта апошняй праграмы – дасягненне паказчыка 3% рамонту да ўсяго жыллёвага фонду. З гэтай задачай нашы камунальшчыкі паспяхова спраўляюцца.

Віталь Пілер паведаміў, што за час дзеяння праграмы – 2016-2020 гады – капітальны рамонт быў праведзены на 17 жылых дамах па вуліцах Камуністычнай, Камунальнай, Каралёва, Гогаля, Карла Маркса і ў інтэрнаце па ву-ліцы Каралёва ў горадзе. У ліку адрамантаваных будынкаў таксама жылыя дамы ў Мышанцы і Капаткевічах.

Узнаўленне тэхнічных і спажывецкіх якасцяў будынкаў, захаванне іх эксплуатацыйнай надзейнасці, што і ставіцца мэтай пры капітальным рамонце, стала магчыма з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, прыцягнення плацяжоў насельніцтва. Менавіта праграмай было прадугледжана павелічэнне долі плацяжоў грамадзян у аб’ёмах фінансавання гэтых работ.
Прыцягваючы да выканання работ падрадныя арганізацыі, жыллёва-камунальная гаспадарка значна скараціла тэрміны правядзення рамонтаў, а прымяненне выканаўцамі новых тэхналагічных матэрыялаў і прылад дазволіла пэўным чынам знізіць сабекошт работ.

– На сёння працягваецца капітальны рамонт на трох аб’ектах у горадзе: жылы дом па вуліцы Камунальнай, 128 і інтэрнатаў па вуліцы Гогаля 9 і 11, – пазначыў завяршальныя моманты праграмы Віталь Уладзіміравіч. – Мы асвоілі фінансаванне на паўгоддзе, работы будуць парацягнуты ў другім паўгоддзі пасля выдзялення сродкаў.

Камунальнай службай цяпер праводзіцца дасканалы аналіз жыллёвага фонду, які знаходзіцца на балансе ЖКГ, для вызначэння спісу аб’ектаў, што будуць унесены ў праграму на наступную пяцігодку. Агульнапрынятая норма дазваляе павялічыць міжрамонтныя тэрміны да 40 гадоў. Зразумела, пры ўмове патрэбнага тэх-нічнага абслугоўвання, своечасовага правядзення рэгламентаваных работ і замены пэўных канструкцый і абсталявання. Але ж даводзіцца ўлічваць, што ў апошняе дзесяцігоддзе на баланс камунальшчыкаў быў перададзены шэраг дамоў, якія раней былі ў ведамстве сельгаспрадпрыемстваў ці іншых уладальнікаў. Зразумела, што капітальныя рамонты, а часам і бягучыя, там не праводзіліся. І на такія жылыя дамы неабходна звярнуць увагу ў першую чаргу.

– Пры здзяйсненні капітальнага рамонту мы павінны разлічваць у першую чаргу на адпаведны фонд, накапленні ў які адбываюцца з плацяжоў карыстальнікаў камунальных паслуг, – пазначыў Віталь Пілер. – Жыхары дамоў, якія не так даўно былі прыняты на наш баланс, толькі пачалі ад-лічэнні на капітальны рамонт. Зразумела, што патрэбнай сумы імі яшчэ не накоплена. І мы вымушаны размеркаваць сродкі, якія ёсць у наяўнасці, на такія аб’екты. Бо сітуацыя гэтага патрабуе. Напрыклад, у жыллёвым фондзе ў Капаткевічах трэба прымаць неадкладныя меры – працякаюць дахі, неабходны тэрміновы рамонт каналізацыйных сістэм.

Дырэктар камунальнай гаспадаркі таксама расказаў, што ёсць пэўная затрымка ва ўнясенні дамоў у спісы на капітальны рамонт з-за пытанняў з электразабеспячэннем. У некаторых дамах старой забудовы адсутнічаюць сістэмы цэнтральнага цепла- і газазабеспячэння, забеспячэння гарачай вадой. Мяркуецца, што праектна-каштарысная дакументацыя будзе прадугледжваць устаноўку ў кожнай кватэры электракатлоў для падагрэву вады, ацяплення, усталявання электрапліт. Аднак гэта павялічвае аб’ём электрападачы, на што не разлічана не толькі праводка жылых памяшканняў, але і знешнія лініі электрападачы не адпавядаюць тэхнічным патрабаванням па прапускной здольнасці і надзейнасці. У гэтым напрамку, зноў жа з падтрымкай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, працуе прадпрыемства раённых электрасетак. Толькі пры ўзгадненні з імі такія аб’екты будуць уносіцца ў спісы на наступныя рамонты.
Жыллёва-камунальнае прадпрыемства па дадзеных на канец паўгоддзя, ідзе з апярэжаннем тэрмінаў правядзення запланаваных капітальных рамонтаў і, адпаведна, з апярэжаннем фінансавання гэтага віду работ, укладваючы свае сродкі, якія б у пэўны перыяд маглі быць выдаткаваны на закупку новага і неабходнага абсталявання ці ўласна стымулявання работнікаў. Але распачатыя работы павінны быць завершаны, бо бяспека жыхароў раёна, іх камфорт – першачарговая задача.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о