Каму як, а нам цікава глядзець, як змяняецца выгляд роднага горада. Вядома, будаўнічыя і рамонтныя работы выклікаюць пэўныя нязручнасці, але так адбываецца заўсёды, калі нават у сваім жытле чалавек пачынае наводзіць парадак.
ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ПЕТРЫКАВА ІДЗЕ ПОЎНЫМ ХОДАМ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ПЕТРЫКАВА ІДЗЕ ПОЎНЫМ ХОДАМ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ПЕТРЫКАВА ІДЗЕ ПОЎНЫМ ХОДАМ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ПЕТРЫКАВА ІДЗЕ ПОЎНЫМ ХОДАМ ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ ПЕТРЫКАВА ІДЗЕ ПОЎНЫМ ХОДАМ
Толькі нядаўна прахожым трэба было абіраць свой маршрут, рухаючыся то па пяску ці гравію, то па асфальце перакрытай цэнтральнай вуліцы Гагарына. Зараз жа большая частка брукаванага тратуара гатовая. Свае абрысы атрымала і плошча. Аўтааматары могуць бачыць дзе ў хуткім часе з’явяцца парковачныя месцы. Але змены тычацца не толькі дарожнага пакрыцця і пешаходных зон.
Капітальны рамонт поўным ходам ідзе ў будынку гасцініцы, рамонтныя работы выконваюцца ў адміністрацыйным будынку райвыканкама, аднаўляюцца фасады будынкаў КБА, рэстарана, магазінаў. Плошча застаецца пазнавальнай, але атрымлівае новыя рысы свайго аблічча. Як бачым, цэнтральная частка горада будзе выглядаць не толькі прывабна, але  і стане больш зручнай для прагулак гараджан і гасцей горада.
Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара.