Стала добрай традыцыяй штотыдзень суботні вечар бавіць у гарадскім амфітэатры ў прыемнай кампаніі самадзейных артыстаў клубных устаноў раёна. Жыхары райцэнтра ўжо мелі магчымасць праз канцэртныя нумары пазнаёміцца з работай клубнай установы з Колак.

Канцэртныя суботы запрашаюцьМінулая субота падарыла аматарам народнай самадзейнасці сустрэчу з работнікамі Чалюшчавіцкага сельскага дома народнай творчасці.
Артысты спяшаліся парадаваць прысутных канцэртнымі нумарамі, сярод якіх былі як добра вядомыя хіты савецкай эстрады, так і творы беларускіх паэтаў-песеннікаў. Гледачы сардэчна віталі кожны новы нумар, не шкадавалі апладысментаў, хто пасмялей – нават танчылі.

Як адзначылі прысутныя, сустрэча з артыстамі Чалюшчавіцкага сельскага дома народнай творчасці падарыла ім добры настрой пасля працоўнага тыдня і суботніх клопатаў па гаспадарцы.
У наступную суботу, традыцыйна а 19 гадзіне, вас чакае сустрэча з артыстамі Галубіцкага сельскага дома культуры і Ляскавіцкага цэнтра культуры і вольнага часу.

Галіна КАЗАК. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о