26 ліпеня на дарогах вобласці праводзіўся Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Скінь хуткасць!”

Перавышэнне ўсталяванай хуткасці руху – адна з асноўных прычын дарожна-транспартых здарэнняў. За 6 месяцаў сёлета з-за перавышэння хуткасці на дарогах Гомельшчыны адбылося 41 ДТЗ, у якіх 6 чалавек загінулі і 50 атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры руху вадзіцелі абавязаны захоўваць бяспечную дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, каб пазбегнуць сутыкнення ў выпадку раптоўнага тармажэння. Пры выбары хуткаснага рэжыму трэба ўлічваць інтэнсіўнасць руху, асаблівасці і стан транспартнага сродку і яго грузу.
Трэба прымаць у разлік і ўмовы надвор’я. Дождж і туман нясуць небяспеку для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. У такіх умовах цяжка своечасова зрэагаваць на раптоўную перашкоду. Таму трэба выбіраць такую хуткасць, каб у выпадку небяспекі можна было яе своечасова знізіць і нават спыніцца.
Будзьце абачлівыя і асцярожныя на праезнай частцы каля прыпынкаў грамадскага транспарту. Раптоўны выхад на дарогу з-за транспарту з’яўляецца адной з прычын наезду на пешаходаў.
Памятайце: у населеных пунктах дазваляецца рух транспарту з хуткасцю не больш 60 кіламетраў у гадзіну, у жылых зонах – 20 кіламетраў у гадзіну.
На аўтамагістралях легкавым аўтамабілям – не больш 110, на астатніх дарогах – 90 кіламетраў у гадзіну, калі іншая хуткасць не вызначана знакамі.
Грузавым аўтамабілям, якія перавозяць пасажыраў у кузаве, дазваляецца рух з хуткасцю не больш 60 кіламетраў у гадзіну.
Аўтобусам і легкавым аўтамабілям пры буксіроўцы прычэпа, грузавым аўтамабілям з максімальнай масай больш 3,5 тоны на аўтамагістралях – не больш 90, на іншых дарогах – 70 кіламетраў у гадзіну.
Пры буксіроўцы транспартнага сродку хуткасць – 50 кіламетраў у гадзіну. Аўтобусам і матацыклам на ўсіх дарогах – 90 кіламетраў у гадзіну.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о