Традыцыйна ў апошні чацвер месяца ва ўстановах адукацыі Беларусі для вучняў старэйшых класаў праводзяцца мерапрыемствы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Сустрэчы, якія прайшлі 26 сакавіка, былі прысвечаны тэме “Мы – грамадзяне мірнай і стваральнай краіны”.
На гэты раз мы наведаліся ў гімназію. Запрошаным госцем на мерапрыемстве быў намеснік пракурора раёна Павел Ярмаш.

Канстытуцыя як аснова прафесіі

Першы інфармацыйны блок “Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” пачаўся са знаёмства з гісторыяй стварэння Канстытуцыі, яе структурай, з асноўнымі правамі і свабодамі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыўная група з ліку навучэнцаў разам з настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Галінай Туравец прапанавала прысутным неабходную і карысную інфармацыю.

Другі блок пазнаёміў з усебеларускай акцыяй “Мы – грамадзяне Беларусі”. Мае свае традыцыі гэта акцыя і на Петрыкаўшчыне. Сёлета ва ўрачыстай абстаноўцы з нагоды Дня Канстытуцыі намеснікам старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Святланай Сянько пашпарты былі ўручаны навучэнцам гімназіі Аліне Андрук і Васілю Басюку.

Абмяркоўваючы блок “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”, які мы адзначаем 2 красавіка, вучні мелі магчымасць пераканацца, што ў рамках Саюзнай дзяржавы створаны ўсе ўмовы для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян, правя-дзення сумеснай абароннай палітыкі, узгодненага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў. Тры тэматычныя блокі, з якіх складалася сустрэча, узбагацілі навучэнцаў неабходнымі тэарэтычнымі ведамі.

А вось зносіны з Паўлам Віктаравічам, якія прайшлі ў фармаце “пытанне-адказ”, мелі на мэце данесці жыццёва важныя практычныя парады па арганізацыі ўласнай жыццядзейнасці, выбары прафесіі, матывацыі да поспеху, адказнасці за свае ўчынкі. Паразважалі пры гэтым і пра складальнікі патрыятызму, карысныя справы, якія кожны ў стане рабіць для горада. Задавалі навучэнцы пытанні, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю намесніка пракурора. Сярод прысутных былі вучні про-фільнага класа. Магчыма, эмацыянальны аповед Паўла Віктара-віча пра вучобу і прафесію зматывуе кагосьці з выпускнікоў на атрыманне прафесіі юрыста.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о