У паўсядзённым жыцці мы не так часта задумваемся над тым, што ж вызначае накірунак нашага жыцця, дзейнасці, стабільнасці дзяржавы ў рэшце рэшт. А ўсё гэта, між іншым, трымаецца на галоўным законе краіны – Канстытуцыі. Што для моладзі значыць і гэты дзень, і наш галоўны закон – з гэтымі пытаннямі напярэдадні Дня Канстытуцыі мы звярнуліся да вучняў гарадскіх школ.

Канстытуцыя –  гарант суверэнітэту і незалежнасціДаніла ГРЫБ, вучань 11 класа гімназіі:
– Дзень Канстытуцыі для грамадзян-патрыётаў, да катэгорыі якіх я залічваю і сябе, мае асаблівае значэнне: гэта знамянальны дзень у гісторыі незалежнай Беларусі. Я штогод удзельнічаю ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных дню Канстытуцыі. Гэты год не стане выключэннем. Інфармацыйныя гадзіны ў школе, патрыятычныя акцыі ў ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, які я з задавальненнем наведваю, надаюць мне ўпэўненасці, што наша Канстытуцыя з’яўляецца гарантам маіх правоў. Свабода сумлення, права на сацыяльную абарону, адукацыю, медыцынскую дапамогу з’яўляецца нашым дэмакратычным заваяваннем і мы павінны шанаваць яго. Не забываюся я і пра абавязкі, бо добра ўсвядоміў, што веданне і выкананне законаў – адзнака годнага і сумленнага грамадзяніна. Без закону не можа існаваць ні краіна, ні цывілізаванае грамадства.

Канстытуцыя –  гарант суверэнітэту і незалежнасціДар’я КУЗЬМЯНКОВА, вучаніца 11 класа сярэдняй школы №1:
– Як вядома, Канстытуцыя – гэта дакумент, на аснове якога фарміруецца ўся сістэма заканадаўства. У ёй прапісаны правы і абавязкі, якія, як я лічу, павінен ведаць кожны паважаючы сябе і іншых чалавек. У цяперашні момант гэта мая настольная кніга, паколькі сваю будучыню хачу звязаць з прафесіяй, дзе трэба ведаць правы і абавязкі грамадзян. Таму, пэўна, у маім жыцці Канстытуцыя адыгрывае немалаважную ролю. Я лічу, што кожны годны грамадзянін сваёй краіны, абавязаны ведаць і выконваць законы, прапісаныя Канстытуцыяй.

 

 

Канстытуцыя –  гарант суверэнітэту і незалежнасці

Павел ШАДУРА, вучань 9 класа сярэдняй школы № 2:
– Я думаю, што нядрэнна было б пачынаць знаёміцца з асноўныміартыкуламі Канстытуцыі ўжо з 1-га класа, і потым папаўняць свае веды па меры сталення. Неабходна павышаць прававую пісьменнасць вучняў. Дзяржаве патрэбныя пісьменныя, ініцыятыўныя, дысцыплінаваныя, здаровыя людзі. Я ўпэўнены, што кожны з нас ужо зараз павінен задумацца пра сваё жыццё, заняць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выконваць нормы і праві-лы, устаноўленыя законам і грамадствам. А без ведання асноўнага закону – гэта немагчыма! Я цвёрда перакананы, што ў любой незразумелай і складанай сітуацыі трэба звяртацца да закону, які рэгулюе наша жыццё – да Канстытуцыі.
Усе мы без выключэння жадаем бачыць наш край і дзяржаву развітымі і квітнеючымі. Прыемна ўсведамляць, што для сучаснай моладзі Канстытуцыя – галоўны закон. Важна, каб мы ніколі пра гэта не забывалі і ў няпростых жыццёвых сітуацыях кіраваліся не ўласнымі жаданнямі, а асноўным законам дзяржавы – Канстытуцыяй.

Падрыхтавала Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о