IMG_8343

У пярэдадзень чацвёртай нядзелі сакавіка канцэртная зала раённага Дома культуры прымала чарговы фест – сваё прафесійнае свята адзначалі тут працаўнікі  жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Віноўнікаў урачыстасці было шмат: яшчэ б, увагі патрабуе кожны населены пункт, гаспадарскага падыходу чакае кожны аб’ект.

Першым з найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся выканаўца абавязкаў дырэктара КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”  Юрый Кузняцоў. Ён пазнаёміў з дасягненнямі і планамі прадпрыемства. З віншаваннямі выступіў былы дырэктар, а зараз – старшыня  раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч.

Лепшыя супрацоўнікі прадпрыемства атрымалі ўзнагароды, што былі аздобленыя нумарамі ў выкананні мясцовых артыстаў.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о