2017-01-11_17-01-21Прыемная навіна прыйшла да нас з конкурсу “Трыумф. Героям спорту”, дзе днямі былі падведзены вынікі галасавання. У намінацыі “Лепшая каманда” лаўрэатам гэтага папулярнага спартыўнага конкурсу была прызнана каманда жаночай байдаркі-чацвёркі ў складзе Марыны Літвінчук, Надзеі Ляпешка, Вольгі Худзенка і Маргарыты Махневай.
Дзяўчаты ў 2015-м годзе сталі чэмпіёнамі свету, а летась былі трэцімі ў заездзе байдарак-чацвёрак на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.
Нагадаем, што пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях. Лепшым спартсменам быў прызнаны алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 батуціст Уладзіслаў Ганчароў, а лепшай спарстсменкай стала Дар’я Домрачава.
У конкурсе ўлічваліся вынікі выступленняў спартсменаў і праца трэнераў у 2015-2016 гадах. Апрача камандных вынікаў, Марына намінавалася таксама на званне лепшай спартсменкі.
Малайцы, зямлячкі!

У. ЕСІПАЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о