Пажары па прычыне дзіцячага свавольства маюць пад сабой моцную падставу. Часцей за ўсё дзеці, падлеткі не маюць ведаў па правільным, асцярожным абыходжанні з агнём. А гэта віна дарослых: бацькоў, настаўнікаў, выхавальнікаў. Які прыклад дарослыя дадуць дзіцяці, тое і атрымаюць у далейшым.

Папулярная прымаўка “Запалкі дзецям не цацка” правільная толькі ў тым выпадку, калі дзіця разумее сэнс гэтай фразы. Зразумела, запалкі – не цацка, а рэч неабходная і патрэбная. Трэба толькі правільна імі карыстацца: чыркнуць запалку аб пачак рухам “ад сябе”. Пры гэтым звяртаць увагу на тое, што побач: людзей або прадметы.  Кавалак серы можа адскочыць і трапіць, скажам, на вопратку. Можна атрымаць і апёк.

Наступны момант: што трэба зрабіць з выкарыстанай запалкай? Каля газавай пліты павінна стаяць ёмістасць з вадой, куды і трэба іх складваць.

Вада і агонь – паняцці несумяшчальныя. Гледзячы на вас, дзіця зразумее прынцып правільнага, асцярожнага абыхо-джання з агнём і будзе яго прытрымлівацца.

Папярэджвайце пажары, дэманструючы дзецям, як трэба захоўваць правілы бяспекі дома. Не дазваляйце дзецям падыходзіць бліжэй за 1 метр да пліты, калі на ёй гатуецца ежа. Не перагружайце электрычныя разеткі. Штогод правярайце ацяпляльную сістэму і выкарыстоўвайце глыбокія попельніцы ці тушыце  цыгарэты вадой, калі курыце.

Пакуль дзеці маленькія, нельга пакідаць іх без нагляду, патрабаваць ад іх выканання даручэнняў, з якімі яны яшчэ не могуць справіцца. Запалкі, запальнічкі трэба трымаць далей. Абавязак кожнага дарослага чалавека – спыняць усялякія гульні з агнём, тлумачыць іх небяспечнасць.

Часцяком дзеці, асабліва хлопчыкі, збіраюцца ў патаемных месцах: на гарышчах, у падвалах, хлявах. Такія памяшканні маюць невысокія столі, розныя закуткі, невялікую плошчу. Асвятленне звычайна там адсутнічае. Ліхтарыкі каштуюць дорага, таму дзеці асвятляюць “месца адпачынку” з дапамогай факела або вогнішча.  Іскры ад іх трапляюць куды заўгодна. Пачатак гарэння не заўсёды ўдаецца заўважыць своечасова, і яно становіцца некантралюемым. Вось вам і пажар!

Паважаныя дарослыя! Вучыце дзяцей сваім станоўчым прыкладам пра-вільнага абыходжання з агнём, паведамляйце ім пра магчымыя наступствы свавольстваў, не пакідайце іх саміх!

Існуе некалькі пытанняў, на якія ваша дзіця павінна ведаць правільны адказ

– Што трэба рабіць, калі ўзнік пажар у кватэры?

Адказ: патэлефанаваць па нумары 101 і паведаміць адрас месца, дзе адбыўся пажар, сваё прозвішча, што і дзе гарыць.

– Ці можна гуляць з запалкамі і запальнічкамі?

 Адказ: нельга! Запалкі – адна з прычын пажару.

– Чым можна тушыць пажар?

Адказ: коўдрай, паліто, вадой, пяском, вогнетушыцелем.

– Ці можна самастойна карыстацца разеткай?

Адказ: нельга! Трэба прасіць дарослых уключыць ці выключыць электрапрыборы.

– Якое галоўнае правіла пры любой небяспецы?

Адказ: не панікаваць.

– Ці можна дакранацца да ўключаных электрапрыбораў мокрымі рукамі?

Адказ: нельга! Вада прапускае ток праз сябе. Гэта небяспечна для жыцця.

Гэта цікава

У даўнія часы людзі лічылі пажар “гневам божым” і спяшаліся  прыняць традыцыйныя меры: служылі набажэнства, выносілі абразы і тушылі агонь… малаком.

* * *

Гарадскія камінары чысцілі трубы металічным ёршыкам на доўгім провадзе. А вось жыхары сельскай мясцовасці не марнавалі грошай на такія складаныя прылады і чысцілі трубы з дапамогай… елкі.

* * *

У розныя часы, у розных народаў гэтага Бога называлі па-рознаму: у старажытных грэкаў – Зеўс, у рымлян – Юпітар, у вікінгаў – Тор. Бога грома і маланкі ў славянаў называлі Пярун.

Інга ГІЛЕНКА.

18 август

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о