Калі прыпынак становіцца сімвалам занядбанасці

0
134

Нядаўна, чакаючы аўтобус на прыпынку па вуліцы Бумажкова, што насупраць гарадскіх могілак, я назірала непрыглядны факт.
У адной з бакавін прыпынку, парушанна цэласнасць, якая павінна абараняць ад дажджу і ветру, адвалілася, ствараючы непрыемнае відовішча. Несумненна, пашкоджаны ўчастак нясе небяспеку для людзей, асабліва для дзяцей і пажылых.
Здавалася б, невялікі інцыдэнт, дэманструе адсутнасць належнага кантролю за добраўпарадкаваннем малой радзімы. Аўтобусны прыпынак – гэта не проста месца, дзе людзі чакаюць транспарт. Гэта частка гарадскога ландшафту, якая павінна быць функцыянальнай, бяспечнай і прыемнай для вачэй.
Чакаем адпаведнаных дзеянняў ад адказных служб па дадзенай сітуацыі.

Антаніна Смірнова,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о