8 ліпеня адзначаўся славянскі дзень закаханых –  Дзень Пятра і Фяўронні – ён жа Дзень сям’і, вернасці і кахання.
Што пра гэты дзень ведаюць жыхары Петрыкаўшчыны, як ставяцца ўвогуле да шлюбу і ці маюць свае сямейныя традыцыі, мы запыталі ў тых, хто непасрэдна мае рацыю – у жанатых.

Каханне і паразуменне ў сям’і –  галоўнае

Жанна і Аляксандр Пінчукі пра Дзень Пятра і Фяўронні добра ведаюць.
– Сваім жыццём яны паказалі галоўныя духоўныя каштоўнасці, – паведаміла Жанна. – Гісторыя іх кахання прайшла праз некалькі стагоддзяў, не згубілася сярод іншых твораў і не забылася. Яна паклала пачатак светламу святу.
Героі дапаўнялі адзін аднаго ва ўсім, і ў рэшце рэшт, яны нават памерлі ў адзін дзень, а калі іх захацелі пахаваць ў грабніцы паасобку, то на раніцу іх зноў знайшлі побач, нават смерць не змагла іх разлучыць.
Што галоўнае ў нашай сям’і? Павага, паразуменне, падтрымка, цярпенне ў адносінах адзін да аднаго.

 

Каханне і паразуменне ў сям’і –  галоўнае

Кацярына і Яўгеній Шалак таксама добра ведаюць пра гэта свята.
– Мы маладая сям’я і казаць пра традыцыі пакуль складана. Адпачынак на моры разам лічыцца?
Для мяне галоўнае – гэта давер, паразуменне, дапамога, падтрымка.
– Традыцыі? Прыдумаць прычыну, па якой мы не паедзем на дачу, – пажартаваў Яўген. – Для мяне важна, каб мы дапаўнялі адзін аднаго, слухалі адзін аднаго і засёды былі разам.

 

 

 

Алена і Андрэй Бычкоўскія ўпэўнены, што дзецям Каханне і паразуменне ў сям’і –  галоўнаез маленства трэба даносіць думку, што сям’я і дом – гэта маленькі свет, не падобны на іншы.
– Разам з малодшай дачкой Вікторыяй мы займаемся выпечкай, – распавяла Алена. – Гэта ўжо стала нашай сямейнай традыцыяй.
Штодня ўся наша сям’я збіраецца за вялікім сталом на вячэру і абмяркоўвае як прайшоў дзень, мы дзелімся навінамі і ўражаннямі.

Каханне і паразуменне ў сям’і –  галоўнаеТаццяна и Дзяніс Шчучэнкі 12 ліпеня адзначаюць шостую гадавіну вяселля.
– Не ведаю, ці можна ў наш час аднесці сумеснае сямейнае адзначэнне святаў аднесці да традыцый, але для нашай сям’і гэта так, – падзялілася Таццяна. – Так ужо склалася, што па роду прафесіі муж і тата большую частку святаў працуе, не так часта, але ўсё ж некаторыя святы, асабліва дні нараджэння дзетак, абавязкова павінны праходзіць з удзелам абодвух бацькоў.
На маю думку, для моцнага шлюбу трэба навучыцца прымаць сваю другую палову, скажам так, “ва ўсёй сваёй прыгажосці”, з усімі асаблівасцямі і недахопамі.
У прыняцці важных для сям’і рашэнняў трэба старацца дзейнічаць разам. Згуртаванасць павінна быць не толькі ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, але і ў штодзённасці. Вельмі важна падтрымка і паразуменне. Ну і, вядома ж, любоў, бо без яе ўсё вышэй пералічанае не мае абсалютна ніякага значэння.

Падрыхтавала
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота з сацсетак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о