Развіццё горада, пасёлка, вёсачкі… Калі чуеш гэтыя словазлучэнні, у думках адразу паўстаюсь магутныя вытворчыя плошчы прадпрыемстваў і арганізацый, фасады сучасных жылых будынкаў, якасныя дарогі. Усё гэта ствараецца агульнымі намаганнямі грамадскасці, але падмурак у прамым і пераносным сэнсе закладаюць будаўнікі. Заўтра прадстаўнікі адной з самых стваральных прафесій адзначаць сваё свята.

У памяшканні ціха і нешматлюдна. З кабінета ледзь чуваць тэлефонную размову – начальнік удакладняе працоўныя моманты. З інтэрвалам ў некалькі хвілін да яго звяртаюцца падначаленыя: у кагосці справаздача, нехта прынёс дакумент на подпіс. Нават напярэдадні прафессійнага свята тэмпы працы не спыняюцца.

Святлана Швед, Алена Піскун, Валерый Бакун, Наталля Калініна
Святлана Швед, Алена Піскун, Валерый Бакун, Наталля Калініна

Яно і не дзіва, зараз работнікі Капаткевіцкага ПМК-4, што уваходзіць ў ААТ “Гомельскага аб’яднанага будаўнічага трэста” працуюць адразу на некалькіх аб’ектах. Так, у аграгарадку Отар нашыя землякі займаюцца мантажом фермы на 400 галоў з малочным блокам, завяршаюць капітальны рамонт доміка лесніка у Кашэвічах, рамантуюць дах дзіцячага саду ў Лучыцах, робяць адкосы ў Петрыкаўскім дзіцячым садку №1. Не так даўно ПМК-4 выйграла тэндар на будаўніцтва 20-кватэрнага дома ў Петрыкаве. Зараз, для чарговай шматпавярхоўкі, у мікрараёне “Паўночны” распачаты падрыхтоўчыя работы на будаўнічай пляцоўцы.

Сёлета капаткевіцкія будаўнікі ўжо здалі шэраг аб’ектаў, сярод якіх малочна-таварная ферма на 600 галоў на Жыткавіччыне, дом паляўнічага і рыбалова ў вёсцы Лучыцы. Але асноўныя сілы арганізацыі былі накіраваны на будаўніцтва 40-кватэрніка ў Петрыкаве. Наперадзе у ПМК-4 яшчэ некалькі вялікіх і дробных будаўнічых пляцовак, таму працаўнікі без работы не застануцца.

 Уладзімір Дашкевіч, Валерый Цюльчанка, Юрый Увадаў
Уладзімір Дашкевіч, Валерый Цюльчанка, Юрый Увадаў

Як адзначыў начальнік арганізацыі Валерый Бакун, дзякуючы зладжанай рабоце трэста ўвогуле і ПМК-4 у прыватнасці, сёлетнія будаўнічыя аб’ёмы вышэйшыя за мінулагоднія, а даведзены план паспяхова выконваецца. Сакрэт эфектыўнай працы Валерый Урадзіміравіч тлумачыць проста: “У кожнай арганізацыі ёсць свае цяжкасці, але кадры іх удала вырашаюць. Напэўна дзякуючы кваліфікаваным спецыялістам мы паспяхова выконваем пастаўленыя задачы і маем сур’ёзныя планы на будучыню.

Зараз у нас працуе 67 чалавек, сярэдні заробак складае каля 450 рублёў. Узрост большасці спецыялістаў – ад 30 да 40 гадоў. Гэта тыя людзі, што трывала аселі на гэтай зямлі, маюць сем’і, гаспадарку. Ёсць канешне і маладыя работнікі, не адмаўляем і пенсіянерам ў жаданні папрацаваць – арганізацыя мае намер пашырыць калектыў як мінімум на 40-50 чалавек. Таму мы радыя спецыялістам любых будаўнічых спецыяльнасцяў”.

З цёплымі словамі і нейкім асаблівым гонарам Валерый Бакун адзначыў работнікаў, якія прыйшлі сюды яшчэ напрыканцы 80-х – 90-х гадоў і для якіх Капаткевіцкае ПМК-4 ужо стала роднай арганізацыяй. Гэта, бухгалтар Алена Піскун і каменшчык Нэлі Нагарнюк, што працуюць тут ужо 30 гадоў, намеснік бухгалтара Святлана Швед – 29 гадоў, вадзіцель Алег Адаміч – 23 гады. 31 год аддаў будаўніцтву машыніст пагрузчыка Уладзімір Слушоў.

Напрыканцы нашай гутаркі Валерый Уладзіміравіч пажадаў калегам здароўя і дабрабыту, узаемаразумення і павагі грамадства да працы будаўніка!

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о