У вёсцы Вялікія Сялюцічы адбылася ўрачыстая закладка зямлі з помніка «Ахвярам фашызму». Мерапрыемства праходзіла ў рамках маштабнай, доўгатэрміновай акцыі “У гонар агульнай Перамогі”, падчас якой зямля з вайсковых пахаванняў і месцаў гібелі мірных жыхароў з усіх сельсаветаў Беларусі будзе закладзена ў капсулы і перададзена ў крыпту храма-помніка ў Мінску. Фінал акцыі адбудзецца 9 мая 2020 года, у дзень 75-годдзя Перамогі. Плануецца, што ў храме-помніку адкроецца і тэматычная музейная экспазіцыя.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сенька, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Сойма, старшыня райарганізацыі саюза воінаў-інтэрнацыяналістаў Мікалай Жукоўскі, старшыня Грабаўска сельвыканкама Вольга Голас. Ганаровыя госці выступілі перад вяскоўцамі з сваімі прамовамі, а настаяцель навасёлкаўскай Вазнясенскай царквы пратаіерэй Ілля асвяціў пакутніцкую зямлю з помніка.

У памяць пра ахвяр фашызму, перад хвілінай маўчання прагучалі імёны ўсіх загінуўшых. Вольга Голас перадала капсулу з зямлёю Мікалаю Жукоўскаму. Айцец Ілля асвяціў і блаславіў прысутных, пасля чаго ўсе сабраліся для памятнага фота.

Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла Каб памяць не знікла

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о