Настала пара, калі людзі актыўна наведваюць лес, збіраючы яго багатыя і карысныя дары. Але, каб не адбылося так, як апісана ў дзяцячым вершыку: “Шукаюць пажарныя, шукае міліцыя”, – трэба прытрымлівацца некалькіх простых правілаў.

Перад наведваннем леса вывучыце карту мясцовасці, прадумайце маршрут і паведаміце родным і блізкім пра час, у які вы плануеце вярнуцца да дому. Абавязкова вазьміце з сабой заражаны мабільны тэлефон.

Каб не блукаць ў лесе

Апранайцеся так, каб схаваць адкрытыя часткі цела. Пажадана мець яркую вопратку, а не камуфляж. Не лішнім будзе мець пры сабе компас. Знаходзячыся ў лесе, намагайцеся запомніць месцы і адметныя дэталі, якія вы праходзіце. Не ешце невядомыя ягады і грыбы. Калі вас некалькі, падтрымлівайце пастаянны візуальны ці гукавы кантакт. Маленькіх дзяцей лепш з сабой не браць, а калі ўзялі – трымайце іх на мінімальнай адлегласці ад сябе.

 

Памятайце, што самае важнае ў пазаштатнай сітуацыі – захоўваць спакой. Паніка толькі пагоршыць сітуацыю. Скарыстайцеся гэтымі парадамі і падзяліцеся імі з блізкімі.

Арцём ГУСЕЎ,

па матэрыялах МНС

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о