1У Гомелі падвялі вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах па выніках 2016 года.
Як адзначаецца, свае матэрыялы на конкурс прадставілі 110 калектываў, у тым ліку ад Петрыкаўшчыны: Кашэвіцкая школа-сад, Бабуніцкая школа, РДК і ЦРБ.
1
Дыпломы і прэміі былі ўручаны пераможцам і прызёрам у 11 намінацыях. Узнагароды ўручалі старшыня аблсавета дэпутатаў Алег Барысенка і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ірына Даўгала.
Прыемна адзначыць той факт, што дыпломам за высокі ўзровень арганізацыі ідэалагічнай работы быў адзначаны калектыў Петрыкаўскага РДК.

П. ВАЛОДЗІН.

Фота А. ГУСЕВА і з сайта www.gp.by.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о