17 студзеня ў Старадарожскім раёне пры пажары загінуў хлопчык. Узгаранне адбылося ноччу ў жылым доме ў аграгарадку Старыя Дарогі. На месцы пажару знойдзена цела хлопчыка сямі гадоў. Яго 33-гадовая маці дастаўлена ў рэанімацыю. Другому дзіцяці – 12-гадовай дзяўчынцы ўдалося выратавацца.

 Хто з агнём неасцярожны, таго пільнуе бяда

Пажары, на якіх гінуць дзеці, бадай, самая страшная трагедыя, якой, пры захаванні пэўных умоў, часцей за ўсё можна было пазбегнуць. Таму недаравальна дарослым, хто вінаваты ў гэтай бядзе.
Работа аглядавай камісіі Конкавіцкага сельвыканкама, якая адбылася ў мінулы чацвер, была накіравана на наведванне сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.
Як паведаміла кіраўнік справамі сельвыканкама Наталля Маркавец, у аграгарадку Конкавічы (адзіны населены пункт сельсавета, дзе пражываюць дзеці) пражываюць дваццаць восем сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія: 4 – прыёмныя сям’і, 2 – апякунскія, 9 – шматдзетныя і іншыя сем’і.
У большасці сваёй, як мы запэўніліся пасля наведвання ў гэты дзень дзесяці сем’яў, пражыванне дзяцей у іх не выклікае небяспекі. Але парой сустракаюцца такія недарэчнасці, якія аднойчы могуць выклікаць трагедыю.  Хто з агнём неасцярожны, таго пільнуе бядаТак, у гэты дзень мы пабачылі і вывернутую са сцяны разетку, і скручаны з некалькіх правадоў падаўжальнік, у які была ўключана і працавала пральная машына, і перадтопачныя лісты каля грубкі малых памераў.Былі і больш значныя заўвагі: аварыйны стан грубкі ў сям’і Барысейка, у якой выхоўваюцца трое дзетак. Тут жа гаспадыня не змагла паказаць нам наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Адсутнічалі ахоўныя плафоны, якія павінны закрываць электрычныя лямпачкі як у жылых пакоях, так і на тэрыторыі двара домаўладання.
Зразумелыя тлумачэнні гаспадыні, што дом “калгасны” і тая ж рэканструкцыя грубкі не па кішэні сям’і. Наталля Маркавец пазначыла праблему і паабяцала звязацца з сацыяльнай службай, дзе змогуць хоць і няшмат, але выдаткаваць пэўную суму адраснай дапамогі шматдзетнай сям’і.  Хто з агнём неасцярожны, таго пільнуе бядаУ некаторых сем’ях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі былі ў наяўнасці, але элементы сілкавання ў іх трэба тэрмінова замяніць. Тое пазначыла ў акце абследавання домаўладанняў інспектар РАНС Алена Пажыган. Увогуле, Алена даволі строга і скрупулёзна падыходзіла да кожнага выяўленага хіба. Інакш не павінна быць, бо пажарная бяспека ў домаўладаннях – гэта бяспека гаспадароў і дзяцей.
У час рэйду аглядавай камісіі інспектар аддзела па надзвычайных сітуацыях уручала кожнай гаспадыні-маці ці бабулі, а тое і дзецям каляровыя буклеты, дзе прапісаны правілы пажарнай бяспекі і алгарытм дзеянняў на выпадак узнікнення надзвычайнай сітуацыі.
У рабоце камісіі прымала таксама ўдзел педагог сацыяльны ДУА “Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Юлія Несцярэня.
Год толькі пачаўся, а, значыць, работы ў членаў аглядавых камісій яшчэ зашмат.
Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

Інга ГІЛЕНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о