DSCN8666

На Петрыкаўшчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню». Днямі  выратавальнікі наведалі выхаванцаў з дзіцячага садка № 3

Дзеці ўважліва слухалі працаўнікоў РАНС, задавалі пытанні і даведаліся шмат новага пра працу выратавальнікаў. У гульні пазнаёміліся з небяспечнымі сітуацыямі ў лесе, ля вады. Разам паўтарылі нумары экстранных службаў, вырашалі сітуацыйныя задачкі, а таксама тэлефанавалі ў пажарную службу.

DSCN8693

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, былі ўзнагароджаны прызамі.

Валянціна ЯХНО.

Фота РАНС. 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о