У снежні-студзені на базе Петрыкаўскага райвыканкама была арганізавана работа грамадскай прыёмнай.

Двойчы на тыдзень кіраўніцтва райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый у час правядзення “прамой тэлефоннай лініі” і асабістага прыёму прымалі звароты ад жыхароў раёна, якія дапамагалі сістэматызаваць і сфармуляваць прапановы для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе.
Як пазначыла загадчык сектара па зваротах грамадзян Святлана Пыж, на адрас грамадскай прыёмнай паступіла 11 зваротаў, якія ў большасці выпадкаў мелі дачыненне да арганізацыі фінкцыянавання сацыяльнай сферы і аказання бытавых паслуг.
Так, у ходзе асабістага прыёму да намесніка начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алены Дземідзюк звярнулася жыхарка горада Аксана Басюк па пытанні прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах у Петрыкаве для шматдзетных сем’яў, якія працуюць і пражываюць у горадзе. Жыхар Конкавічаў Васіль Таргоня ў час правядзення “прамой тэлефоннай лініі” звярнуўся да галоўнага ўрача Петрыкаўскай ЦРБ Вольгі Семікопенка і падняў пытанне працы аптэчнага пункта.
Жыхара Петрыкава хвалявала пытанне адсутнасці вулічнага асвятлення па гарадской вуліцы Лясной. З гэтым пытаннем ён звярнуўся да дырэктара КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Віталя Пілера. Як паведамілі ў райжылкамгасе, на наступны дзень пасля звароту пытанне адсутнасці вулічнага асвятлення было вырашана станоўча.
Усё звароты ў грамадскую прыёмную мелі адваротную сувязь, сістэматызаваны і накіраваны для разгляду і рэагавання.

Алена БРУЦКАЯ, па інфармацыі райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о